Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Жнв 2019

БУТБ і Расійскі збожжавы саюз плануюць падпісаць пагадненне аб партнёрстве

БУТБ і Расійскі збожжавы саюз плануюць падпісаць пагадненне аб партнёрстве

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе падпісаць пагадненне аб партнёрстве з Расійскім збожжавым саюзам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар біржы Раман Яніў.

Такая дамоўленасць была дасягнута напярэдадні па выніках сустрэчы выконваючага абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" ў Расійскай Федэрацыі Алега Якубовіча з прэзідэнтам Расійскага збожжавага саюза (РЗС) Аркадзем Злачэўскім.

"Пагадненне дасць магчымасць аб'яднаць намаганні БУТБ і РЗС па прыцягненні на біржавую пляцоўку расійскіх прадаўцоў збожжа, аператыўна вырашаць такія пытанні, як навучанне трэйдараў, праверка надзейнасці контрагентаў, кантроль якасці тавараў, арганізацыя лагістыкі", - адзначыў прадстаўнік біржы.

У час перагавораў былі абмеркаваны актуальныя тэндэнцыі на біржавым рынку збожжа ў Беларусі і магчымасці для расійскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі сваёй прадукцыі беларускім прадпрыемствам. Бакі абмяняліся думкамі аб найбольш аптымальным фармаце супрацоўніцтва і выпрацавалі алгарытм сумесных дзеянняў на бліжэйшую перспектыву.

Расійскі збожжавы саюз - адно з буйнейшых аб'яднанняў у аграрным сектары Расіі. Членамі РЗС з'яўляюцца каля 400 прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці, дзейнасць якіх звязана з вытворчасцю, захоўваннем, ачысткай, сушкай, абеззаражаннем і перапрацоўкай збожжа, а таксама арганізацыяй інфраструктуры збожжавага рынку.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі