Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Сак 2021

БУТБ і ГПП Бранскай вобласці дамовіліся аб супрацоўніцтве

БУТБ і ГПП Бранскай вобласці дамовіліся аб супрацоўніцтве
Фота БУТБ

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Гандлёва-прамысловая палата Бранскай вобласці маюць намер аб'яднаць намаганні па прыцягненні на беларускую біржавую пляцоўку кампаній з гэтага рэгіёна Расіі. Адпаведная дамоўленасць дасягнута па выніках рабочай сустрэчы дэлегацыі БУТБ з кіраўніцтвам Бранскай ГПП, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Асноўны акцэнт плануюць зрабіць на аграрным сектары і рэалізацыі тавараў прамысловага прызначэння як найбольш перспектыўных сферах для развіцця супрацоўніцтва. Пры гэтым, паводле слоў начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандра Башлія, у бягучым годзе назіраецца прыкметны рост інтарэсу да біржавых таргоў з боку расійскага бізнесу.

"У гэтым годзе мы хацелі б вывесці Расію не толькі ў лідары па колькасці акрэдытаваных кампаній, але і па аб'ёмах біржавога тавараабароту. З гэтай мэтай мы штотыднёва праводзім анлайн-канферэнцыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў розных рэгіёнаў Расіі і наведваем канкрэтныя прадпрыемствы ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай і іншых абласцях. Па выніках студзеня-лютага сума здзелак, ажыццёўленых расійскімі кампаніямі, павялічылася амаль у тры разы да аналагічнага перыяду 2020 года. Высокую дадатную дынаміку забяспечылі продажы малочнай прадукцыі і тавараў для будаўнічай галіны", - расказаў Аляксандр Башлій.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Бранскай ГПП Уладзіслаў Шнекуціс выказаў гатоўнасць садзейнічаць БУТБ у інфармаванні прадпрыемстваў Бранскай вобласці аб магчымасцях работы на беларускім рынку праз біржавую пляцоўку. "На Беларусь прыпадае каля палавіны знешнегандлёвага тавараабароту Бранскай вобласці, што сведчыць аб высокім узроўні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Разам з тым ёсць значны патэнцыял для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння, асабліва ў сферы біржавога гандлю. У сувязі з гэтым мы гатовы задзейнічаць нашу сетку дзелавых кантактаў, каб давесці да прадстаўнікоў бізнесу Бранскай вобласці максімальна падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях работы на беларускай біржы і перавагах біржавога механізма. Акрамя таго, будзем рады бачыць экспертаў БУТБ у якасці спікераў на арганізуемых намі бізнес-мерапрыемствах", - адзначыў ён.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі