У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2015

Буйнейшы вытворца верталётаў AgustaWestland зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю

10 верасня, Верджатэ /Кар. БЕЛТА/. Буйнейшы вытворца верталётаў AgustaWestland зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў 10 верасня журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках наведвання вытворчай пляцоўкі AgustaWestland - падраздзялення канцэрна Finmeccanica, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кампанія AgustaWestland зацікаўлена ў тым, каб наладзіць супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы дагаварыліся, каб арганізаваць візіт нашых патэнцыяльных партнёраў у Беларусь", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што яшчэ ў Савецкім Саюзе на тэрыторыі Беларусі выралбялася шмат камплектуючых, у тым ліку сістэмы навігацыі і радыёлакацыі, якія выкарыстоўваліся ў аэракасмічнай тэхніцы. "Цяпер размова ідзе аб уключэнні Беларусі ў вытворчую кааперацыю паважанага канцэрна", - растлумачыў Андрэй Кабякоў.

AgustaWestland (AW) - сусветны лідар у галіне верталётабудавання, даччыная кампанія канцэрна Finmeccanica. Заснавана ў 2001 годзе, выпускае верталёты як для ваенных, так і для грамадзянскіх мэт. Вытворчыя пляцоўкі і офісы кампаніі размешчаны ў Італіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і ЗША. Па выніках 2014 года даход AgustaWestland склаў 4,4 млрд еўра, аб'ём партфеля размешчаных заказаў - 4,5 млрд еўра.

Канцэрн Finmeccanica S.p.A. - адзін з буйнейшых машынабудаўнічых холдынгаў у Італіі, уваходзіць у дзясятку вядучых сусветных вытворцаў аэракасмічнай прадукцыі, сістэм абароны і бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс