У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2015

Буйнейшы сусветны вытворца хлоркалію прапануе Беларусі сумесныя праекты

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраільская кампанія Israel Chemicals Limited, буйнейшы сусветны вытворца хлорыстага калію, прапануе Беларусі сумесныя праекты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках сённяшняй сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам кампаніі.

У ходзе сустрэчы з прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Israel Chemicals Limited Стэфанам Боргасам з удзелам топ-менеджараў разгледжаны канкрэтныя прапановы кампаніі па рэалізацыі сумесных праектаў з беларускімі партнёрамі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва ў такіх сектарах, як сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць і машынабудаванне.

Ізраільскай кампаніяй станоўча ацэнены эканамічны патэнцыял Беларусі, выказаны інтарэс да машынабудаўнічага абсталявання, адзначылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску