Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2021

Будкомплекс Беларусі плануе ўдзельнічаць у развіцці Наўгародскай вобласці

Будкомплекс Беларусі плануе ўдзельнічаць у развіцці Наўгародскай вобласці
Фота з архiва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўнічы комплекс Беларусі плануе ўдзельнічаць у развіцці Наўгародскай вобласці. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Руслана Пархамовіча з губернатарам Наўгародскай вобласці Андрэем Нікіціным, якая адбылася ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Вялікі Ноўгарад (Расія), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

"Я як міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі чарговы раз магу пацвердзіць намеры ўсяго будаўнічага комплексу ўдзельнічаць у развіцці Наўгародскай вобласці - і ў частцы прадастаўлення будаўнічых паслуг, паставак матэрыялаў. Мы таксама зацікаўлены ў пастаўках прадукцыі для будаўнічай галіны ад вашых прадпрыемстваў", - падкрэсліў Руслан Пархамовіч.

Паводле слоў міністра, пандэмія ўнесла свае карэктывы ў супрацоўніцтва. У мінулым годзе тавараабарот паміж Наўгародскай вобласцю і Беларуссю знізіўся да $65 млн. У гэтым годзе гэта сума ўжо ўзрасла на 7 працэнтаў у адносінах да мінулагодняга паказчыка. "Я думаю, што мэты, якія павінны намі падтрымлівацца, - арыенцір на 2014-2015 гады, калі абарот складаў $150 млн і больш", - дадаў Руслан Пархамовіч.

У сваю чаргу губернатар Андрэй Нікіцін падкрэсліў, што міжнародныя адносіны паміж Наўгародскай вобласцю і Беларуссю маюць доўгатэрміновы характар. "Шэраг прадпрыемстваў супрацоўнічаюць на пастаяннай аснове. Мы бачым рэальныя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва і, безумоўна, у гэтым зацікаўлены. Вельмі прыемна і важна, што яно не абмяжоўваецца эканамічнымі сувязямі, яно таксама гуманітарнае. Падтрымліваю заключэнне пагаднення паміж мінскай гімназіяй нумар 27 і наўгародскай школай нумар 23. Гэта дасць магчымасць нашым дзецям абменьвацца лепшымі практыкамі, больш даведвацца пра суседзяў, прасякацца культурай і ведамі іншай краіны", - адзначыў ён.

Акрамя таго, вынікі і перспектывы супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі беларускія і наўгародскія спецыялісты абмеркавалі на трэцім пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ўрада Наўгародскай вобласці Яўгена Багданава. У прыватнасці, размова ішла аб узаемадзеянні ў будаўніцтве і ЖКГ, навукова-тэхнічнай сферы, у сельскай гаспадарцы.

"Не паглыбляючыся ў лічбы, скажу, што асноўнымі экспартуемымі таварамі з Наўгародскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь з'яўляюцца пластмасы і пластмасавыя вырабы, драўніна і вырабы з яе, электрычнае і механічнае абсталяванне, папера і кардон", - падкрэсліў Яўген Багданаў. Ён звярнуў увагу, што ў рэгіёне працуюць 15 арганізацый з удзелам беларускага капіталу. Яны ў тым ліку займаюцца будаўніцтвам, грузаперавозкамі, гандлем. Таксама Наўгародская вобласць і Беларусь актыўна супрацоўнічаюць у культурнай сферы.

Руслан Пархамовіч дадаў, што Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках. У беларускіх спецыялістаў дастаткова вопыту і ўменняў, каб узводзіць аб'екты любой складанасці. "У нас даволі  шырокі вопыт, які мы пакуль яшчэ не прымянілі на тэрыторыі вашай вобласці, але плануем гэта зрабіць па інвестыцыйным будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў, жылля", - падкрэсліў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі