У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Стд 2013

Будаўніцтва трох заводаў па выпуску складаных угнаенняў плануюць пачаць у Беларусі ў 2013 годзе

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва трох заводаў па вытворчасці складаных угнаенняў плануецца пачаць у Беларусі ў 2013 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання будуемага ў Салігорску завода па вытворчасці комплексных угнаенняў адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуськалій", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў прэм'ер-міністр, гэта будуць заводы магутнасцю па 240 тыс.т угнаенняў у год. Плануецца, што іх будаўніцтва пачнецца ў чэрвені бягучага года, а ўвод у эксплуатацыю будзе ажыццёўлены да канца 2014-га. Такім чынам, сказаў Міхаіл Мясніковіч, у краіне будзе вырабляцца каля 1 млн.т складаных камбінаваных угнаенняў у год. Гэтых аб'ёмаў, лічыць кіраўнік беларускага ўрада, павінна хапіць як для ўнутранага рынку, так і для экспарту. "Гэта больш высокія цэны, новыя рынкі, якія нам трэба асвойваць. Гэта, лічу, галоўнае, - сказаў прэм'ер-міністр. - Трэба выходзіць з праектам на новую пляцоўку для таго, каб уводзіць новыя магутнасці. Тады адразу ўзрасце экспартны патэнцыял".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што сітуацыя на рынку калійных угнаенняў цяпер даволі складаная - рынкі Кітая і Індыі ўжо не такія прэміяльныя, як былі ў 2011 годзе. "Мы думаем, возьмем экспарт за кошт большых аб'ёмаў. Цяпер працуем над гэтым пытаннем з Беларускай калійнай кампаніяй", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс