Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2021

Біржавы гандаль садзейнічае дыверсіфікацыі экспарту беларускай малочнай прадукцыі - меркаванне

Біржавы гандаль садзейнічае дыверсіфікацыі экспарту беларускай малочнай прадукцыі - меркаванне
Фота з архiва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біржавы гандаль садзейнічае дыверсіфікацыі экспарту беларускай малочнай прадукцыі. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Казючыц - афіцыйны прадстаўнік у Беларусі кампаніі Olam International (Сінгапур), якая з'яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне паставак і вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

"У перыяд высокага попыту на прадукты харчавання на сусветных рынках беларуская малочная прадукцыя мае ўсе шанцы пацясніць канкурэнтаў з Еўрасаюза і Новай Зеландыі. Пры гэтым выкарыстанне пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы будзе не толькі забяспечваць айчынным экспарцёрам максімальна выгадныя цэнавыя ўмовы, але і дапаможа пашырыць геаграфію знешняга гандлю. Біржавыя таргі асабліва эфектыўныя, калі рынак на ўздыме, а цяпер менавіта гэты выпадак", - сказаў Аляксандр Казючыц.

Эксперт таксама адзначае, што пазнавальнасць вырабленай у Беларусі малочнай прадукцыі ў свеце паступова расце. У прыватнасці, шэраг дзелавых партнёраў Olam у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі рэгулярна цікавіцца закупкай менавіта беларускага сухога малака і сыроваткі. "Напрыклад, мы пастаўляем дастаткова вялікія аб'ёмы малакапрадуктаў у Бангладэш. Некаторыя мясцовыя пакупнікі спецыяльна заказваюць сухое малако беларускай вытворчасці. Гэта значыць ужо ёсць давер да брэнда "зроблена ў Беларусі", і яны гатовы плаціць за яго", - падкрэсліў прадстаўнік Olam International.

"У цэлым, на мой погляд, Паўднёва-Усходняя Азія - вельмі перспектыўны напрамак для беларускіх прадпрыемстваў, які можа стаць добрым дадаткам да рынку Расіі. Галоўнае - забяспечыць рытмічнасць паставак, строгі кантроль якасці, належную ўпакоўку і прапрацаваць аптымальную лагістыку. Дыверсіфікацыя экспартных рынкаў надзейна застрахуе беларускіх пастаўшчыкоў ад любых кан'юнктурных змяненняў і дасць магчымасць фарміраваць больш гібкую збытавую палітыку", - лічыць Аляксандр Казючыц.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі