Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2021

Брытанская кампанія купіла праз БУТБ прадукцыю дрэваапрацоўкі больш як на 1 млн еўра

Брытанская кампанія купіла праз БУТБ прадукцыю дрэваапрацоўкі больш як на 1 млн еўра
Фота з архiва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікабрытанію рэалізавана 1,6 млн драўляных гаспадарчых калоў на агульную суму 1,1 млн еўра падчас першых экспартных біржавых таргоў 2021 года, якія прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Раней гэта прадукцыя дрэваапрацоўкі пастаўлялася на брытанскі рынак у значна меншых аб'ёмах і пераважна праз пасрэднікаў - краіны Балтыі. У выніку беларускія экспарцёры страчвалі істотную частку выручкі. "Аднак у канцы мінулага года нам удалося прыцягнуць на біржавую пляцоўку шэраг значных замежных кампаній, у тым ліку са Злучанага Каралеўства. Апошняя гандлёвая сесія наглядна прадэманстравала высокі экспартны патэнцыял выпускаемых у Беларусі вырабаў з драўніны. Напрыклад, па пастаўках у Вялікабрытанію мы перасягнулі ўжо мінулагодні паказчык. Таму ў бягучым годзе актыўная работа ў гэтым напрамку прадоўжыцца", - сказаў Раман Яніў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Сума біржавых здзелак па экспарце вырабаў з драўніны ў 2020 годзе склала 4,2 млн еўра. Асноўнымі рынкамі збыту былі Германія, Латвія, Літва і Польшча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі