У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2012

Брытанская кампанія Еnvironova Consulting мае намер інвесціраваць у энергетычныя праекты ў Беларусі

15 лютага, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Брытанская кампанія Еnvironova Consulting Ltd. мае намер інвесціраваць у развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў саветнік па інвестыцыях і энергетычных пытаннях кампаніі, прыватны інвестар Сайман Х'юм-Кэндал.

Перспектывы супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы абмяркоўваліся 14 лютага на сустрэчы брытанскіх інвестараў з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

Сайман Х'юм-Кэндал адзначыў, што кампанія зацікаўлена ў рэалізацыі праектаў у перапрацоўцы адходаў дрэваапрацоўчай прамысловасці (вытворчасць пелет), адходаў жывёлагадоўлі. Яшчэ адзін перспектыўны праект - прасаванне торфу (у Беларусі запасаў торфу хопіць на 60 гадоў).

"Нашы эксперты лічаць, што ваша краіна багатая на сыравіну для развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі. Высокі патэнцыял выкарыстання ў якасці крыніц энергіі драўняных адходаў, адходаў жывёлагадоўлі, энергіі вады", - адзначыў Сайман Х'юм-Кэндал.

Ён падкрэсліў, што рэспубліка толькі выйграе ад рэалізацыі праектаў у сферы альтэрнатыўнай энергетыкі. Улічваючы цэны на імпартуемыя нафту і газ, вытворчасць цеплавой і электрычнай энергіі з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц выгадна. Акрамя таго, такія праекты садзейнічаюць паляпшэнню экалагічнай абстаноўкі.

Еnvironova Consulting Ltd. спецыялізуецца на рэалізацыі праектаў з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі. У кампаніі ёсць вопыт работы ў Расіі, Украіне, Літве, Туркменістане.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску