Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2022

Брыло: экспарт прадуктаў харчавання пераарыентуецца на іншыя рынкі, вырашаем пытанні з транзітам

Брыло: экспарт прадуктаў харчавання пераарыентуецца на іншыя рынкі, вырашаем пытанні з транзітам
Фота з архiва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт прадуктаў харчавання пераарыентуецца на іншыя рынкі, вырашаюцца пытанні з транзітам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, сітуацыя няпростая. Хоць Еўропа і няшмат у нас спажывала, але гэта больш за $300 млн. Пастаўкі ва Украіну былі ў аб'ёме каля $240 млн. Мы штодзённа праводзім відэаканферэнцыі з нашымі мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі. Мы практычна пераарыентавалі ўжо нашы малочныя і мясныя патокі з Украіны ў Расію", - сказаў Ігар Брыло.

Ён адзначыў, што ёсць таксама праблема транзіту праз Украіну, у прыватнасці праз Адэскі порт. "Наша прадукцыя ішла гэтым шляхам у трэція краіны, у прыватнасці ў Кітай. Літаральна сёння-заўтра павінна вырашыцца пытанне па транзіце праз РФ чыгуначным транспартам у Кітай. Над гэтым пытаннем мы працуем", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі