Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Сак 2021

Больш за Br35 млн будзе накіравана ў 2021 годзе з інавацыйнага фонду на даследчыя работы

Больш за Br35 млн будзе накіравана ў 2021 годзе з інавацыйнага фонду на даследчыя работы
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за Br35 млн будзе накіравана ў 2021 годзе з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2021 года нумар 164, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам вызначаны распарадчыкі і аб'ёмы сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду, якія ў бягучым годзе будуць накіраваны на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ. У прыватнасці, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва накіруе Br160 тыс., МУС - Br453 тыс., Міністэрства аховы здароўя - амаль Br9 млн, Мінлясгас - больш за Br918 тыс., Міністэрства абароны - больш за Br3,2 млн., Міністэрства адукацыі - больш за Br1 млн, МНС - Br280 тыс., Мінпрыроды - больш за Br83 тыс., Мінпрам - амаль Br14,7 млн. Міністэрства спорту і турызму накіруе на гэтыя мэты больш за Br152 тыс., НАН Беларусі - звыш Br4,7 млн, "Белдзяржхарчпрам" - Br220 тыс., а Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі - Br81,5 тыс.

Усяго з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ў бягучым годзе на гэты від работ будзе выдзелена Br35 007 687.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі