Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2018

Больш за 80 кантрактаў на $193,3 млн падпісана на беларуска-ўзбекскім дзелавым форуме

Фота Міністэрства знешняга гандлю Узбекістана

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі Узбекска-Беларускага форуму дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва падпісалі 82 экспартна-імпартныя кантракты на агульную суму $193,3 млн, а таксама дасягнулі дамоўленасцей аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на агульную суму $38 млн. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства знешняга гандлю Узбекістана, паведамляе БЕЛТА.

У форуме і кааперацыйнай біржы прынялі ўдзел каля 500 прадстаўнікоў дзелавых колаў Узбекістана і Беларусі, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Мерапрыемствы прайшлі 12 верасня ў Ташкенце ў рамках афіцыйнага візіту ва Узбекістан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

На адкрыцці форуму выступілі сустаршыні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве - віцэ-прэм'еры Узбекістана і Беларусі Надзір Атажонаў і Міхаіл Русы. Бакі асабліва адзначылі, што ўжо другі год запар назіраецца тэндэнцыя росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі. Гэты станоўчы трэнд дае магчымасць рэалізаваць новыя кааперацыйныя праекты і стымуляваць інвестыцыйныя і таварныя патокі. Так, прыкладам поспеху прамысловай кааперацыі дзвюх краін з'яўляецца сумеснае прадпрыемства "Амкадор-Агратэхмаш" па вытворчасці поўнага цыкла дарожна-будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі на базе Ташкенцкага завода сельгастэхнікі. Акрамя таго, у самым цэнтры Ташкента на тэрыторыі Алайскага рынку пачаў сваю дзейнасць магазін беларускіх тавараў і вядзецца актыўная работа па адкрыцці аналагічнага магазіна ўзбекскіх тавараў у Мінску.

Перспектыўнымі напрамкамі двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках форуму абазначаны лёгкая, электратэхнічная, сельскагаспадарчая, горназдабыўная, машынабудаўнічая, харчовая галіны, сумесная вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

У ходзе бізнес-форуму таксама падкрэслена важнасць наладжвання міжрэгіянальных сувязей паміж дзвюма краінамі ў мэтах развіцця ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакамі адзначана высокая рэзультатыўнасць вынікаў сустрэч і перагавораў, якія адбыліся ў перыяд знаходжання прадстаўнікоў рэгіёнаў Узбекістана ў Беларусі.

У мэтах актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі бізнесу Узбекістана і Беларусі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве гандлёва-прамысловых палат Ташкента і Мінска, а таксама Ташкенцкай і Гомельскай абласцей.

Заяўлена аб зацікаўленасці ў далейшым умацаванні двухбаковага супрацоўніцтва паміж органамі стандартызацыі, узаемным абмене вопытам у сферы прымянення сусветных стандартаў, акрэдытацыі лабараторый у міжнародных органах сертыфікацыі, стварэнні эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі кадраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі