Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2021

Больш за 70 працэнтаў беларусаў негатыўна ставяцца да ўвядзення супраць Беларусі санкцый

Больш за 70 працэнтаў беларусаў негатыўна ставяцца да ўвядзення супраць Беларусі санкцый
Фота з архiва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 70 працэнтаў беларусаў негатыўна ставяцца да ўвядзення супраць Беларусі санкцый. Такія даныя маштабнага сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне пра будучыню" агучыў журналістам кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі апытання ва ўсіх абласцях і ўзроставых групах выказалі негатыўнае стаўленне (71,3 працэнта) да ўвядзення супраць Беларусі санкцый (55,1 працэнта - негатыўна, 16,2 працэнта - хутчэй негатыўна).

Не змаглі адказаць 16,8 працэнта апытаных. Нейтральную пазіцыю займаюць 8,5 працэнта. Пазітыўна ўвядзенне санкцый ацэньваюць 1,5 працэнта, хутчэй пазітыўна - 1,4 працэнта.

"Мне хацелася б паглядзець у вочы тых 1,5 працэнта, якія адказалі "Пазітыўна". Таму што гэта значыць пазітыўна ставіцца да таго, што тваёй краіне будзе дрэнна. Але мы бачым, што такія людзі ў грамадстве прысутнічаюць, і гэта знайшло адлюстраванне ў тым ліку і ў апытанні", - адзначыў Сяргей Мусіенка.

У рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму з 15 лістапада па 4 снежня 2021 года сацыялагічным кансорцыумам ДНУ "Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі" сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM праведзена маштабнае сацыялагічнае даследаванне. У апытанні прынялі ўдзел 10 217 рэспандэнтаў. Генеральная сукупнасць - эканамічна занятае насельніцтва. Выбарка шматступеньчатая, стратыфікаваная (па рэгіёне пражывання і тыпе населенага пункта), з кантролем квот па полу і ўзросту. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, Мінск, 52 раёны (з улікам 9 раёнаў сталіцы), амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер і форм уласнасці.

Варта адзначыць высокую цікавасць грамадзян да анкетавання, большасць з якіх станоўча ўспрынялі цікавасць сацыёлагаў да іх пазіцыі і ацэнак. Апытанне ўспрынята як магчымасць данесці сваё меркаванне пра бягучыя працэсы, хвалюючыя праблемы і будучыню краіны. Грамадзяне выказвалі пажаданні больш частага правядзення такіх сацыялагічных даследаванняў. Пры жывым абмеркаванні з інтэрв'юерамі рэспандэнты ўзнімалі пытанні водазабеспячэння, будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай і забаўляльнай інфраструктур, якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання і іншыя. Усе заўвагі, якія паступілі, пачуты і пастаўлены на кантроль мясцовай выканаўчай уладай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі