Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Jan 2017

Больш за 70 беларускіх прадпрыемстваў прымуць удзел у выстаўцы "Прадэкспа-2017" у Маскве

24 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Больш за 70 беларускіх прадпрыемстваў прымуць удзел у 24-й міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, напіткаў і сыравіны для іх вытворчасці "Прадэкспа-2017", якая пройдзе 6-10 лютага ў Маскве ў выставачным комплексе "Экспацэнтр", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"На выстаўцы будуць шырока прадстаўлены беларускія прадпрыемствы мяса-малочнай, хлебабулачнай, кандытарскай, лікёра-гарэлачнай і іншых галін краіны, - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве. - Выстаўка прызначана для спецыялістаў і нацэлена на заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў па пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання на расійскі рынак".

У прыватнасці, беларуская малочная прамысловасць будзе прадстаўлена прадпрыемствамі "Бабуліна крынка", Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат, Пружанскі малочны камбінат, "Белавежскія сыры", "Малочны свет", "Здравушка-мілк", "Мілкавіта". Мясную прадукцыю прывязуць на выстаўку Брэсцкі, Віцебскі, Бабруйскі, Ваўкавыскі, Слуцкі мясакамбінаты, Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, "Інка-фуд", агракамбінат "Дзяржынскі", Калінкавіцкі мясакамбінат. Кандытарскія вырабы і напіткі прадэманструюць прадпрыемствы "Спартак", "Камунарка", "Чырвоны мазыранін", "Чырвоны харчавік", "Слодыч", "Мінск Крышталь", Мінскі завод безалкагольных напіткаў, "Лідскае піва", "Крыніца". Хлебапякарную галіну Беларусі прадставяць Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, "Гроднахлебпрам", Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў, "Лідахлебапрадукт".

"Прадэкспа" - самая аўтарытэтная штогадовая падзея ва Усходняй Еўропе ў сферы прадуктаў харчавання і напіткаў. Выстаўка на працягу ўжо многіх гадоў вызначае вектар развіцця харчовай індустрыі рэгіёна.

У 2016 годзе на выстаўцы, якая была арганізавана "Экспацэнтрам" пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі і праходзіла пад патранатам Гандлёва-прамысловай палаты РФ, сваю прадукцыю прадэманстравалі каля 2 тыс. кампаній з 67 краін свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі