Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2017

Больш за 60 краін інвесціруюць у эканоміку Беларусі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эканоміку Беларусі інвесціруюць больш за 60 краін, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін.

"Цяпер у Беларусь інвесціруюць больш за 60 краін свету. На працягу апошніх гадоў асноўнымі прамымі інвестарамі з'яўляюцца Расія і краіны Еўрапейскага саюза: на іх долю ў розныя гады прыпадала па 45-55 працэнтаў ад агульнага аб'ёму прамых замежных інвестыцый. У першым паўгоддзі 2017 года гэты трэнд захаваўся. З Расіі ў Беларусь паступіла 38,2 працэнта ПЗІ, з краін ЕС - 53,7 працэнта, у тым ліку з Вялікабрытаніі - 31,6 працэнта і Кіпра - 8,5 працэнта", - сказаў Павел Уцюпін.

У той жа час ён падкрэсліў, што ўрад прыкладае намаганні для дыверсіфікацыі інвестыцыйных патокаў. "Калі 10 гадоў таму кітайскія інвестыцыі ў Беларусь былі на нулявым узроўні, то цяпер КНР уваходзіць у топ-10 буйнейшых інвестараў. За апошняе дзесяцігоддзе павялічыўся больш як у сто разоў аб'ём інвестыцый з Турцыі, гэта краіна ўвайшла ў дваццатку лідараў па інвесціраванні ў Беларусь, з Украіны і Польшчы", - адзначыў намеснік міністра.

"Тэмп росту паступленняў замежных інвестыцый да аналагічнага перыяду мінулага года склаўся на ўзроўні 104 працэнты. Пераважная частка - 83,1 працэнта ($4,1 млрд) - ад прамых інвестараў, доля якіх складае не менш як 10 працэнтаў акцый і (або) паёў у статутным фондзе арганізацыі, з іх - на чыстай аснове (а гэта той разліковы паказчык, які ўносіцца ў прагноз) $883,5 млн", - паведаміў Павел Уцюпін.

У студзені-чэрвені 2017 года выкарыстана Br9,7 млрд інвестыцый у асноўны капітал. "Тым самым дасягнуты ўзровень мінулага года. Захавана намечаная з сакавіка бягучага года тэндэнцыя ажыўлення ў інвестыцыйнай сферы, назіраецца аднаўленчая дынаміка інвестыцый у асноўны капітал у краіне", - дадаў намеснік міністра.

Павел Уцюпін таксама праінфармаваў, што апераджальнымі тэмпамі (116,2 працэнта) растуць затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў, іх удзельная вага ў агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал павялічана да 37,3 працэнта. Інвестыцыі накіроўваюцца ў развіццё рэальнага сектара эканомікі, стварэнне высокатэхналагічных і сучасных вытворчасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі