Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Кст 2025

Больш за 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў убрана ў Беларусі

Больш за 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў убрана ў Беларусі
Фота з архiва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана звыш 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў, накапана амаль 2,9 млн т, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Цукровыя буракі ўбраны з 54 працэнтаў плошчаў. Накапана 2 млн 886 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 52,1 ц/га", - расказалі ў прэс-службе.

Бульбы накапана 593 тыс. т. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 124 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 68 працэнтаў.

Паводле аператыўных даных на 13 кастрычніка, намалочана 9 млн 541 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей: Мінская - 2 360 тыс. т, Брэсцкая - 1 860 тыс. т, Гродзенская - 1 857 тыс. т, Магілёўская - 1 294 тыс. т, Гомельская - 1 145 тыс. т, Віцебская - 1 025 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 89 працэнтаў плошчаў, што складае 2 067 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 683 тыс. т - 98 працэнтаў ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 439 тыс. га, або 96 працэнтаў запланаванага: Брэсцкая - 102 працэнты, Гродзенская - 100 працэнтаў, Мінская - 100 працэнтаў, Магілёўская - 96 працэнтаў, Гомельская - 89 працэнтаў, Віцебская - 85 працэнтаў.

Нарыхтавана льнотрасты 172 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,9 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 70 працэнтаў плошчаў, што складае 707 тыс. га. Нарыхтавана сена 562 тыс. т (78 працэнтаў плана), сенажу - 13 млн 707 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу - 14 млн 923 тыс. т (72 працэнты плана), травяных кармоў - 8 млн 260 тыс. т кармавых адзінак (82 працэнты плана).

Узарана пад зябліва 53 тыс. га, што складае амаль 4 працэнты ад плана ў 1 432 тыс. га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі