Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Чэр 2023

Больш за 50 прадпрыемстваў Мінпрама прымуць удзел у міжнароднай выстаўцы "Белагра-2023"

Больш за 50 прадпрыемстваў Мінпрама прымуць удзел у міжнароднай выстаўцы
Фота з архiва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці прымуць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2023". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

Традыцыйна шырока будуць прадстаўлены холдынгі "Гомсельмаш", "МТЗ-Холдынг", "Бабруйскаграмаш", "Белаўтамаз", "АМКАДОР", "Лідсельмаш", Мінскі маторны завод, "Аўтакампаненты" і інш. На форуме прадпрыемствы прадэманструюць каля 160 узораў тэхнікі і абсталявання для работы ў полі - камбайны, кормаўборачную і глебаапрацоўчую тэхніку, трактары, пасяўныя і пагрузачныя машыны, а таксама абсталяванне для ўнясення ўгнаенняў.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены як перадавыя распрацоўкі, так і флагманскія машыны. Напрыклад, "Гомсельмаш" прадставіць мадэрнізаваны кормаўборачны камбайн новага тыпу FS80 Pro (з даздрабняльнікам зерня кукурузы і новымі адаптарамі - складной жняяркай для грубасцяблістых культур), Мінскі трактарны завод - мадэрнізаваны трактар BELARUS-742 і міні-трактар BELARUS-182, а таксама беспілотны трактар МТЗ BELARUS A3523i.

"Белагра-2023" па праву лічыцца галоўнай прафесійнай выстаўкай інавацыйных тэхнічных і тэхналагічных рашэнняў у АПК. Удзел у ёй дае прадпрыемствам магчымасць прадставіць патэнцыяльным спажыўцам прадукцыю, абмяняцца вопытам, знайсці новых дзелавых партнёраў і заключыць выгадныя кантракты, наведвальнікам - атрымаць інфармацыю непасрэдна ў вытворцы і падпісаць дагаворы для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Прадугледжана і забаўляльная праграма для наведвальнікаў форуму. Напрыклад, упершыню плануецца выкарыстоўваць збожжаўборачны камбайн GS5 ААТ "Гомсельмаш" не па прамым прызначэнні, а ў якасці раскідальніка цукерак, што, безумоўна, павінна выклікаць захапленне ў юных наведвальнікаў выстаўкі. Шоу пад назвай "Салодкі ўраджай" будзе праходзіць з 6 па 10 чэрвеня, камбайн будзе выгружаць цукеркі непасрэдна на выставачнай пляцоўцы. Таксама для прыцягнення наведвальнікаў да экспазіцыі будзе працаваць аніматар у касцюме робата-трансформера, запланавана і выступленне артыстаў заводскага ДК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі