Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Лют 2019

Больш за $50 млн плануецца накіраваць у Беларусі за два гады на ачыстку вады ад прымесей жалеза

Больш за $50 млн плануецца накіраваць у Беларусі за два гады на ачыстку вады ад прымесей жалеза

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за $50 млн у эквіваленце плануецца накіраваць у Беларусі ў 2019-2020 гадах з бюджэту на ачыстку прыроднай вады ад прымесей жалеза, паведаміў сёння міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці водазабеспячэння і водаадвядзення", прысвечанай 145-годдзю УП "Мінскводаканал", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржава шукае сродкі на гэтыя мэты. Толькі на ачыстку прыроднай вады ад прымесей жалеза на два наступныя гады - 2019-2020 - прадугледжана больш за $50 млн толькі бюджэтных сродкаў", - адзначыў міністр.

Таксама прыцягваюцца пазыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Сусветнага банка.

Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што канферэнцыя праходзіць у адказны для краіны час, калі адной з прыярытэтных задач становіцца забеспячэнне ўсіх спажыўцоў да 2025 года якасным пітным водазабеспячэннем і павышэнне эфектыўнасці ачысткі сцёкавых вод.

"Сёння галіна мае патрэбу ў сур'ёзных пераўтварэннях, накіраваных на ўдасканаленне структуры кіравання, паляпшэнне тэхналагічных працэсаў і ўкараненне перадавых сістэм водападрыхтоўкі і водаачысткі, павышэнне якасці паслуг. Усё гэта павінна прывесці да аптымізацыі эксплуатацыйных расходаў, забеспячэння надзейнасці і бяспекі прадастаўлення паслуг", - сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што накіраванне такіх рэсурсаў патрабуе ад дзяржавы дадатковага кантролю за іх мэтавым і рацыянальным выкарыстаннем. Прапануецца цэнтралізацыя выпрацоўкі асобных кіраўніцкіх, тэхнічных і арганізацыйных функцый. На гэта павінна быць накіравана дзейнасць ствараемай арганізацыі "Белводаканал". Яна павінна стаць цэнтрам выпрацоўкі рашэнняў і несці адказнасць за інавацыйнае развіццё сектара водазабеспячэння і водаадвядзення. У той жа час вырашэнне пытанняў развіцця рэгіянальных сетак застаецца прэрагатывай іх уласнікаў, на што і накіравана норма ўказа нумар 488 "Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)". Дакумент дае права ўдзельнічаць у развіцці сістэм як спажыўцам (насельніцтву), так і водаканалам з далейшым спагнаннем платы пры падключэнні да сетак.

Міжнародная канферэнцыя "Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці водазабеспячэння і водаадвядзення" праходзіць у Мінску 13-14 лютага. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, прыдпрыемстваў галіны, Мінгарвыканкама, вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, навукова-даследчых і праектных інстытутаў, спецыялісты ў галіне водазабеспячэння, водаадвядзення, аховы водных рэсурсаў, камунальнай гігіены, маладыя вучоныя, вытворцы спецыялізаванага абсталявання.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць "Мінскводаканал" і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт пры падтрымцы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі