Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Май 2021

Больш за 350 кампаній з 16 краін свету прымуць удзел у выстаўцы "Белагра"

Больш за 350 кампаній з 16 краін свету прымуць удзел у выстаўцы
Фота з архiва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 350 кампаній з 16 краін свету прымуць удзел у выстаўцы "Белагра-2021". Прыём заявак яшчэ вядзецца, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Сёння ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў, аблвыканкамаў, ведамстваў, НАН Беларусі, кіраўнікі прадпрыемстваў. Былі разгледжаны пытанні размяшчэння экспанентаў на выстаўцы, аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, забеспячэння проціпажарнай бяспекі, аховы правапарадку, арганізацыі дарожнага руху ў раёне правядзення мерапрыемства і шэраг іншых тэм.

"Традыцыйна "Белагра" з'яўляецца адной з самых маштабных падзей для аграпрамысловага комплексу Беларусі. На сёння пададзена больш за 350 заявак на ўдзел у выстаўцы ад кампаній, якія прадстаўляюць прадукцыю 16 краін свету: Беларусі, Расіі, Італіі, Іарданіі, Германіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Кітая, Вялікабрытаніі, Сербіі, Швецыі, Бельгіі, Аўстрыі. Прыём заявак яшчэ вядзецца", - адзначылі ў прэс-службе.

Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчынных аграрыяў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Апошнія распрацоўкі прадэманструюць навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробстве, бульбаводстве і плодаагародніцтве, харчаванні. Навукова-практычны цэнтр НАН па жывёлагадоўлі і "Белплемжыўаб'яднанне" арганізуюць спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі.

Прафесійным суправаджэннем выстаўкі стане дзелавая праграма. У ходзе двух дзясяткаў тэматычных канферэнцый і семінараў будзе абмяркоўвацца шырокае кола пытанняў па забеспячэнні канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанні зямельных рэсурсаў, развіцці племянной жывёлагадоўлі, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі блізкага і далёкага замежжа ў сферы вытворчасці інавацыйных тэхналогій у галіне сельскай гаспадаркі. Дзелавая праграма выстаўкі напоўнена дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі.

У ходзе выстаўкі запланаваны адкрытая дыскусія аператараў рынку прадуктаў харчавання "Вытворчасць, спажыванне, экспарт прадукцыі АПК: як знайсці баланс устойлівага развіцця", канферэнцыі "Актуальныя пытанні заканадаўства і інавацыйныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі", "Роля сучаснай навукі і аграрнай адукацыі ў развіцці сучаснай сельскай гаспадаркі", "Навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі, энергетычнага і тэхналагічнага абсталявання", "Арганічная сельская гаспадарка і земляробства", "Інавацыйныя тэхналогіі ў аграрным сектары", "Новыя распрацоўкі НАН Беларусі - сельскай гаспадарцы", "IT-рашэнні для сельскай гаспадаркі. Маркетынг, што прадае".

Акрамя таго, будуць арганізаваны круглыя сталы "Актуальныя пытанні супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх кампаній", "Вопыт, праблемы і перспектывы развіцця фермерскіх гаспадарак", кірмаш інавацыйных распрацовак "АПК-2021: тэхналогіі, абсталяванне", а таксама конкурсы на лепшую племянную карову малочнай пароды, на лепшага племяннога каня, конкурсы прафесійнага майстэрства "Лепшы араты", дэгустацыйны "Чэмпіён смаку" і іншыя мерапрыемствы.

31-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2021" адбудзецца з 1 па 5 чэрвеня на тэрыторыі выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", размешчанага за 25 км ад Мінска (Смалявіцкі раён, пр. Пекінскі, 29). Экспазіцыя размесціцца ў двух павільёнах і на адкрытай пляцоўцы.

У дні работы выстаўкі ад ст.м. "Магілёўская" і назад будзе курсіраваць бясплатны аўтобус, а таксама на выстаўку можна будзе даехаць гарадскімі і міжгароднімі аўтобусамі і маршруткамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі