Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2020

Больш за 250 новых распрацовак НАН штогод укараняюць у вытворчасць

Больш за 250 новых распрацовак НАН штогод укараняюць у вытворчасць
Фота з архiва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогод у вытворчасць укараняюць больш за 250 новых распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміў сёння журналістам галоўны вучоны сакратар НАН Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты год выдаўся няпростым з-за пандэміі, але беларускія вучоныя прадаўжаюць паўнацэнную работу. Нацыянальная акадэмія навук сёння з'яўляецца навукова-вытворчай карпарацыяй. У яе склад уваходзяць каля 70 навуковых арганізацый і каля 40 навукова-вытворчых. Цяпер на базе нашых арганізацый функцыянуе больш за 150 вытворчасцей рознага маштабу: лабараторыі, доследна-прамысловыя ўчасткі і паўнацэнныя заводы. Штогод па распрацоўках НАН укараняюць больш за 250 навацый. Цяпер мы рыхтуем зборнік, дзе будуць адлюстраваны ўсе распрацоўкі, укаранёныя за 2019 год", - сказаў Андрэй Іванец.

Нацыянальная акадэмія навук наладзіла цеснае супрацоўніцтва з рознымі міністэрствамі. "Напрыклад, НАН ажыццяўляе навуковае суправаджэнне аграпрамысловай галіны. Узаемадзеянне з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання заснавана на шырокай кааперацыі. З Міністэрствам аховы здароўя мы працуем не толькі ў галіне стварэння новых фармацэўтычных прэпаратаў, распрацоўкі генетычных тэхналогій, выкарыстання стваловых клетак, але і ў сферы пабудовы электроннай аховы здароўя. Менавіта НАН - распрацоўшчык электроннага рэцэпта, адзінай камп'ютарызаванай сістэмы медперсаналу", - адзначыў галоўны вучоны сакратар.

НАН супрацоўнічае і з Міністэрствам прамысловасці. Дзейнічае сумесны навуковы савет з Беларускім аўтамабільным заводам. Вучоныя выконваюць разлікі на трываласць і даўгавечнасць, распрацоўваюць спецыяльныя маркі сталі, ствараюць сістэмы мадэлявання кіравання. "Навуковы савет ёсць і з Мінскім аўтамабільным заводам. Мы актыўна прымаем удзел у распрацоўцы нізкападлогавага аўтобуса, стварэнні айчыннага электробуса. Супрацоўнічаем і з БМЗ: навуковае забеспячэнне ўносіць сур'ёзны ўклад у наменклатуру прадукцыі", - дадаў Андрэй Іванец.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі