Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Mar 2021

Больш за 170 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Узбекістана прынялі ўдзел у пасяджэнні дзелавога савета

Больш за 170 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Узбекістана прынялі ўдзел у пасяджэнні дзелавога савета

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 170 прадстаўнікоў бізнес-колаў Беларусі і Узбекістана прынялі ўдзел у першым пасяджэнні беларуска-ўзбекскага дзелавога савета, якое адбылося 4 сакавіка ў Ташкенце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

З беларускага боку ў пасяджэнні прынялі ўдзел больш за 70 кіраўнікоў і прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў краіны, сярод якіх флагманы машынабудавання, вядучыя прадпрыемствы харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, лагістычныя і страхавыя кампаніі, навукова-практычныя інстытуты, установы адукацыі. Узбекскі бізнес прадставілі больш за 100 кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў розных сфер, зацікаўленых у развіцці партнёрскіх адносін з беларускімі кампаніямі.

"Інтарэс, праяўлены бізнесам да работы беларуска-ўзбекскага дзелавога савета, удзел высокіх гасцей у яго пасяджэнні даюць падставу лічыць, што гэты орган будзе эфектыўна працаваць і садзейнічаць пашырэнню беларуска-ўзбекскіх знешнеэканамічных сувязей. Пасяджэнне савета - гэта пляцоўка для ўстанаўлення кантактаў і абмеркавання магчымасцей кааперацыі, напрамкаў доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Наступнае пасяджэнне савета пройдзе ў Мінску, і я ўпэўнены, што яно будзе не менш маштабным", - адзначыў старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства разгледзелі перспектыўныя напрамкі беларуска-ўзбекскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасці павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзелавых колаў. Беларускія ўдзельнікі азнаёміліся з праектамі ўзбекскіх кампаній у сферы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, работай Асацыяцыі электратэхнічных прадпрыемстваў Узбекістана. Прадстаўнікам бізнесу Узбекістана прэзентаваны буйнейшы ў Беларусі праект у галіне біяіндустрыі - Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя.

"Беларусь і Узбекістан заўсёды звязвалі па-сапраўднаму дружалюбныя адносіны, узаемная павага, адкрыты дыялог і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Фундаментам двухбаковых адносін з'яўляюцца трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі, якія абумоўлены узаемадапаўняльнасцю эканомік дзвюх дзяржаў. І дзелавы савет, створаны ў 2019 годзе, прызначаны садзейнічаць яшчэ большаму паглыбленню партнёрскіх адносін Беларусі і Узбекістана, актывізацыі супрацоўніцтва паміж кампаніямі дзвюх краін у галіне гандлю і інвестыцый, выяўленню і пераадоленню бар'ераў на шляху пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў Беларускай ГПП.

У рамках пасяджэння кіраўнікі БелГПП і ГПП Узбекістана падпісалі план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў пагаднення аб стварэнні беларуска-ўзбекскага дзелавога савета на 2021-2022 гады, які прадугледжвае больш цеснае супрацоўніцтва дзвюх арганізацый, абмен дзелавымі візітамі, у тым ліку на рэгіянальным узроўні, правядзенне выставачных мерапрыемстваў у дзвюх краінах і распаўсюджванне камерцыйнай інфармацыі аб кампаніях, зацікаўленых ва ўстанаўленні партнёрскіх сувязей.

Пасля заканчэння пасяджэння прадстаўнікі беларускіх і ўзбекскіх кампаній прадоўжылі работу ў фармаце В2В. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі канкрэтныя праекты супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, лагістыкі, харчовай прамысловасці, хімічнай і фармацэўтычнай вытворчасці, навукі і адукацыі, інфармацыйных тэхналогій і іншых.

Першае пасяджэнне беларуска-ўзбекскага дзелавога савета арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Узбекістана ў рамках работы Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам кіраўніка БелГПП Уладзіміра Улаховіча і кіраўніка ГПП Узбекістана Адхама Ікрамава. Ганаровымі гасцямі сталі сустаршыні Міжурадавай камісіі - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін і намеснік прэм'ер-міністра - міністр інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардор Умурзакаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі