Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Май 2018

Больш за 100 перагавораў правяла беларуская дэлегацыя на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Марока

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 100 перагавораў правяла беларуская дэлегацыя ў час 13-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі SIAM 2018, якая 24-28 красавіка прайшла ў Марока, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Беларусі, які выступіў арганізатарам нацыянальнай экспазіцыі.

Беларусь прадстаўляла на выстаўцы прадукцыю і распрацоўкі ў сферы сельскагаспадарчага машынабудавання і абсталявання, нафтахімічнай, адукацыйнай і навукова-тэхнічнай галінах. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікала прадукцыя "МТЗ", "Бабруйскаграмаш", "Гомсельмаш", "Амкадор" і "Белшына".

"Былі праведзены прэзентацыі беларускага экспартнага патэнцыялу, адбылося больш за 100 перагавораў з прадстаўнікамі дзелавых колаў з Марока і іншых краін рэгіёна, устаноўлены шматлікія дзелавыя кантакты, дасягнуты дамоўленасці аб падпісанні шэрага дакументаў. У адрас беларускіх экспанентаў паступіла вялікая колькасць прапаноў аб устанаўленні дылерскіх адносін", - расказалі ў цэнтры.

Беларускую экспазіцыю наведалі наследны прынц Марока Мулай аль-Хасан, высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрада і дзелавых колаў Марока.

На выстаўцы былі прадстаўлены больш за 20 краін, уключаючы Беларусь, Германію, Італію, Бельгію, Турцыю, Расію. Пачэсным госцем SIAM 2018 сталі Нідэрланды. Плошча экспазіцыі склала больш за 181 тыс. кв. м, колькасць наведвальнікаў - больш за 1 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі