Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліп 2015

Больш як 30 кампаній зацікаўлены стаць рэзідэнтамі індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

8 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Больш як 30 кампаній зацікаўлены стаць рэзідэнтамі індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Лі Хайсінь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш як 30 інвестараў выказалі вялікую зацікаўленасць у рэалізацыі свайго праекта на тэрыторыі парка. Яны ўжо заключылі з намі пагадненні аб намерах", - адзначыў Лі Хайсінь. Паводле яго слоў, гэтыя кампаніі будуць станавіцца рэзідэнтамі парка ў адпаведнасці са складзеным графікам. Лі Хайсінь падкрэсліў, што будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з'яўляецца фундаментам для ўмацавання адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" ужо зарэгістравана 7 рэзідэнтаў - кампаніі з Кітая, Беларусі і Расіі. Цяпер ідзе асваенне тэрыторыі плошчай 350 га. У праект інвесціравана амаль $90 млн, на наступны год запланавана ўкласці каля $120 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі