Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Кст 2016

Больш як 30 кампаній выказалі намер стаць рэзідэнтамі парка "Вялікі камень"

13 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Рэзідэнтамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" сталі восем кампаній, падпісана больш як 30 пагадненняў аб намерах увайсці ў праект. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Грынкевіч на Гандлёва-эканамічнай і турыстычнай канферэнцыі правінцыі Гуандун і Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парк называюць жамчужынай Шаўковага шляху, гэта лакаматыў эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Цяпер ідзе будаўніцтва інфраструктуры першай чаргі, у гэтым годзе будзе завершана ўладкаванне стартавай зоны", - адзначыў Андрэй Грынкевіч і заклікаў кітайскія кампаніі актыўней інвесціраваць у Беларусь.

Адным з ключавых рэзідэнтаў індустрыяльнага парка выступае кампанія "Чайна Мерчантс Груп", якая будуе тут склад захоўвання, выставачны і бізнес-цэнтр. Як паведаміў член праўлення кампаніі Ху Чжэн, за год на пляцоўцы парка адбыліся кардынальныя змяненні. У стартавай зоне плошчай 3,5 кв.км поўнасцю завершаны інфраструктурныя аб'екты, створаны ўмовы для прыцягнення інвестыцый.

"Чайна Мерчантс Груп" ужо ўклала ў праект $120 млн, пабудаваны лагістычны парк агульнай плошчай 100 тыс. кв.м. Мы прадстаўляем узор паскоранага развіцця", - адзначыў Ху Чжэн.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 91,5 кв.км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Парк размешчаны за 25 км ад Мінска ва ўнікальным прыродным комплексе і паблізу міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква. На тэрыторыі парка плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва і падпісаных адпаведных міжурадавых дакументаў.

Дэлегацыя правінцыі Гуандун наведвае Мінскую вобласць 12-15 кастрычніка. Сёння адбыліся прэзентацыі экспартнага, інвестыцыйнага, турыстычнага патэнцыялу Мінскай вобласці і правінцыі Гуандун. 14 кастрычніка плануецца наведванне будаўнічай пляцоўкі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі