Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2015

Больш як 240 арганізацый з 8 краін удзельнічаюць у Беларускім прамысловым форуме

12 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Больш як 240 арганізацый з васьмі краін прымаюць удзел у Беларускім прамысловым форуме. Аб гэтым паведаміў сёння на адкрыцці форуму намеснік міністра прамысловасці Павел Уцюпін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная мэта форуму - знайсці прарыўныя праекты, якія далі б імпульс развіццю нашай эканомікі, а таксама паказаць нашым новым партнёрам, у першую чаргу замежным, тыя распрацоўкі прамысловай прадукцыі, якія ёсць у нас у краіне", - адзначыў намеснік міністра. У якасці прыкладу ён прывёў сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства - завод "Белджы". Гэты праект ужо атрымаў вядомасць дзякуючы вытворчасці народнага аўтамабіля. "За такімі праектамі ў Беларусі будучае. З аднаго боку, мы арганізоўваем вытворчасць легкавых аўтамабіляў, якой у нас у краіне не было, з іншага - зможам арганізаваць звязаныя з ёй вытворчасці аўтакампанентаў", - растлумачыў ён.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка падкрэсліў, што гэты форум - цудоўная пляцоўка, дзе беларускія вытворцы змогуць прадэманстраваць свае дасягненні і расказаць аб задачах, якія ставяць перад сабой. У час форуму праходзяць выстаўкі, круглыя сталы, семінары і іншыя мерапрыемствы.

XIX Беларускі прамысловы форум адкрыўся сёння ў Мінску. У гэтым годзе ён праходзіць пад эгідай прамысловай кааперацыі на рынку ЕАЭС. У дзелавой праграме форуму больш як 15 мерапрыемстваў, галоўным з якіх стане пленарнае пасяджэнне з удзелам Еўразійскай эканамічнай камісіі. Таксама адбудуцца 12 міжнародных форумаў, традыцыйны конкурс сваршчыкаў Беларусі і 5-я біржа субкантрактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі