Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2015

БНК плануе выйсці на рознічны рынак Малдовы, Латвіі і Польшчы

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" плануе выйсці на рознічны рынак Малдовы, Латвіі і Польшчы. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік генеральнага дырэктара БНК Сяргей Грыб на канферэнцыі "Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасць, трэйдынг, розніца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дастаткова сур'ёзна глядзім на рынкі Малдовы, Латвіі і Польшчы з пункту гледжання рознічнага рынку. Акрамя таго, будзем пашыраць нашу прысутнасць на рознічным рынку Украіны і Расіі і адкрываць у гэтых краінах новыя АЗС", - паведаміў Сяргей Грыб.

Што датычыцца экспарту нафтапрадуктаў, то БНК прадоўжыць работу на традыцыйных рынках, разам з тым будзе прапрацоўвацца павелічэнне паставак на рынкі Славакіі і Чэхіі.

БНК разлічвае ў 2015 годзе экспартаваць 11,1 млн т нафтапрадуктаў. За 7 месяцаў бягучага года Беларуская нафтавая кампанія экспартавала 8,5 млн т нафтапрадуктаў (за ўвесь 2014 год экспартавана 7,8 млн т). Для экспарту цёмных нафтапрадуктаў БНК заключаны дагаворы на перавалку з 12 тэрміналамі ў сямі партах. Прыярытэтамі БНК на 2015 год застаюцца паглыбленае асваенне бліжэйшых рынкаў і аптымізацыя марскога экспарту.

ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" створана ў 2007 годзе, сёння БНК з'яўляецца вядучым экспарцёрам нафтапрадуктаў з Беларусі. Намаганні кампаніі накіраваны на кансалідацыю экспартных аб'ёмаў нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ". У тавараправоднай сетцы БНК - даччыныя кампаніі ў Вялікабрытаніі, Украіне, Расіі, Польшчы і Латвіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі