Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2017

БМЗ атрымаў статус стратэгічнага пастаўшчыка ад буйнейшага расійскага вытворцы шын

25 верасня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" атрымала статус "Стратэгічны пастаўшчык" ад буйнейшага расійскага вытворцы шын - холдынга Cordiant, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускага металургічнага завода Аляксандр Алесік.

Адпаведны дыплом быў уручаны прадстаўнікам БМЗ на канферэнцыі "Дзень пастаўшчыка", якая праходзіла ў Яраслаўлі ў час святкавання 15-годдзя стварэння кампаніі па вытворчасці шын. На працягу ўсіх гэтых гадоў Cordiant з'яўляецца пастаянным спажыўцом металакорду, вырабленага на прадпрыемстве.

Статус "Стратэгічны пастаўшчык", атрыманы БМЗ, пацвярджае не толькі высокую якасць пастаўляемай заводам прадукцыі, але і яго пастаянную гатоўнасць працаваць са спажыўцамі па прынцыпе сістэмнай інтэграцыі і ўзгодненай прадпрымальніцкай палітыкі на аснове ўжо існуючай на прадпрыемствах тэхналогіі.

Па выніках першага паўгоддзя бягучага года металакорд і дрот БМЗ экспартаваліся ў 27 краін. У лістападзе на прадпрыемстве адзначаць 30-годдзе стварэння айчыннай вытворчасці металакорду. З моманту пуску ў 1987 годзе сталядротавага цэха нумар 1 на заводзе асвоена вытворчасць больш як 100 канструкцый металакорду, наладжаны выпуск 20 тыпаў бартавога дроту і больш як 40 відаў дроту РМЛ розных груп трываласці ў дыяпазоне дыяметраў ад 0,15 да 0,80 мм.

Беларускі металургічны завод (ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БМК") заснаваны ў 1984 годзе. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці літай загатоўкі, фасоннага, сартавога і арматурнага пракату, труб, металакорду, РМЛ і іншых відаў дроту. Пастаўкі таварнай прадукцыі за межы рэспублікі складаюць больш як 80 працэнтаў ад аб'ёму вытворчасці.

Холдынг Cordiant пачынае сваю гісторыю з 2002 года, калі было заснавана ТАА "СІБУР - Рускія шыны". Цяпер ён уключае ў сябе тры вытворчыя пляцоўкі і навукова-тэхнічны цэнтр. Сукупны аб'ём вытворчасці складае 7,5 млн шын у год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі