У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Лют 2013

БКК заключыла кантракт з Індыяй на пастаўку хлоркалію ў 2013 годзе

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" заключыла кантракт з буйнейшым індыйскім імпарцёрам мінеральных угнаенняў кампаніяй Indian Potash Ltd (IPL) на пастаўку хлорыстага калію ў 2013 годзе. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА кіраўнік службы па сувязях з грамадскасцю БКК Піліп Грыцкоў.

"Цана пастаўляемых у Індыю калійных угнаенняў складзе $427 за 1 т на ўмовах CFR. Адгрузкі прадукцыі па новай цане пачнуцца ў лютым і будуць ажыццяўляцца да студзеня 2014 года", - паведаміў Піліп Грыцкоў. Агульны аб'ём паставак БКК па кантракту з IPL складзе 1 млн.т.

Кампанія IPL, якая забяспечвае больш як 60 працэнтаў індыйскага калійнага рынку, з'яўляецца стратэгічным партнёрам БКК, канструктыўныя адносіны з якім у многім вызначаюць пазіцыі БКК на рынку Індыі.

"Мы вітаем заключэнне новага кантракта з нашымі індыйскімі партнёрамі і думаем, што ён будзе садзейнічаць падтрыманню стабільнасці індыйскага рынку, які традыцыйна з'яўляецца для нас важным стратэгічным напрамкам", - адзначыў гендырэктар БКК Валерый Іваноў. Паводле яго слоў, пагадненне выражае інтарэсы і вытворцаў калійных угнаенняў, і імпарцёраў, і канчатковых спажыўцоў прадукцыі - індыйскіх фермераў, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё сусветнай сельскай гаспадаркі.

Валерый Іваноў выказаў упэўненасць у тым, што пагадненне, якое з'яўляецца чарговым этапам на шляху аднаўлення попыту на калій, пазітыўна паўплывае не толькі на ўнутраны, але і на сусветны калійны рынак ужо ў самы бліжэйшы час.

ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" - эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій" (Салігорск, Беларусь) і ААТ "Уралкалій" (Пермскі край, Расія) на замежныя рынкі і вядучы сусветны экспарцёр гэтай прадукцыі. Кампанія створана ў 2005 годзе. Акцыянерамі ЗАТ "БКК" з'яўляюцца ААТ "Беларуськалій" (45 працэнтаў), ААТ "Уралкалій (50 працэнтаў) і Беларуская чыгунка (5 працэнтаў). Доля Беларускай калійнай кампаніі на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў складае 43 працэнты. БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, Індыю, Кітай, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, ЗША, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі Усход.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс