Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Чэр 2015

БКК і Indian Potash Limited падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў пастаўках калійных угнаенняў

29 чэрвеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. ААТ "Беларуская калійная кампанія" і Indian Potash Limited (IPL) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай калійнай кампаніі.

Мемарандум закранае пытанні рэгулярных паставак беларускага калію ў Індыю і заключаны на 5 гадоў. "Пагадненне з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем паглыблення супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй. Мемарандум прадугледжвае рэгулярныя пастаўкі хлорыстага калію з Беларусі на індыйскі рынак з 2016 па 2021 год", - паведамілі ў прэс-службе.

Беларуская калійная кампанія адзначае, што за апошнія гады былі дасягнуты значныя вынікі па ўдасканаленні лагістычных рашэнняў і дыверсіфікацыі прадукцыі, што пастаўляецца на індыйскі рынак. "Заключанае пагадненне падкрэслівае імкненне БКК і IPL аб'яднаць намаганні ў вырашэнні важнейшых пытанняў экспарту і імпарту мінеральных калійных угнаенняў", - дадалі ў прэс-службе.

Бакі ўпэўнены, што мемарандум будзе садзейнічаць развіццю рынку, умацаванню доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Гаворачы аб важнасці падпісанага пагаднення, генеральны дырэктар БКК Алена Кудравец адзначыла: "Мы вельмі даражым нашымі давернымі партнёрскімі адносінамі з IPL, якія заснаваны на ўзаемнай павазе, імкненні да ўстойлівага і гарманічнага развіцця рынку. Лічым, што падпісаны мемарандум паслужыць умацаванню пазіцый БКК на рынку Індыі, а таксама стане важным фактарам развіцця сельскай гаспадаркі і ўзмацнення харчовай бяспекі гэтай краіны".

ААТ "Беларуская калійная кампанія" заснавана ў верасні 2013 года. Прадпрыемства нацэлена на незалежнае прасоўванне беларускіх калійных угнаенняў на знешнія рынкі. Экспартуе гэту прадукцыю ў Індыю, Кітай, краіны Еўропы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, Афрыкі і Блізкага Усходу.

Indian Potash Limited з'яўляецца буйнейшым індыйскім імпарцёрам мінеральных угнаенняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі