У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2017

Біятэхналогіям у фармацэўтыцы і сельскай гаспадарцы будзе прысвечана міністэрская канферэнцыя ЦЕІ ў Мінску

Біятэхналогіям у фармацэўтыцы і сельскай гаспадарцы будзе прысвечана міністэрская канферэнцыя ЦЕІ ў Мінску10 кастрычніка, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Міністэрская канферэнцыя Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы па навуцы і тэхналогіях "Біятэхналогіі для здаровага і актыўнага жыцця ў рэгіёне ЦЕІ", якая пройдзе ў Мінску 26 кастрычніка, будзе прысвечана біятэхналогіям у фармацэўтыцы і сельскай гаспадарцы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што Беларусь праводзіць шматвектарную палітыку і ў бягучым годзе старшынствуе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве. "Першыя дзве міністэрскія канферэнцыі праходзілі ў Італіі. У гэтым годзе выбралі напрамак біятэхналогіі ў фармацэўтыцы і сельскай гаспадарцы. Яны хутка развіваюцца ў Беларусі. У прыватнасці, у фармацэўтыцы працуюць 30 вядучых кампаній, якія за мінулы год вырабілі фармпрадукцыі на $500 млн. Мы маем уласныя формулы ў такіх глабальных задачах, як лячэнне ракавых захворванняў, гепатыту і іншых", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Сёння старшыня ДКНТ правёў брыфінг для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў краін - удзельніц ЦЕІ напярэдадні міністэрскай канферэнцыі. "Праз пасольствы імкнёмся данесці інфармацыю аб мэтах, задачах гэтага мерапрыемства, аб чаканнях Беларусі. Еўропа таксама шукае новыя кропкі росту, мы хочам данесці, у якім напрамку можам выбудоўваць супрацоўніцтва. Гэта канферэнцыя прадастаўляе магчымасць для пашырэння ўзаемадзеяння навукі Беларусі і Еўрапейскага саюза", - растлумачыў ён.

Канферэнцыя будзе праведзена з мэтай аднаўлення дыялогу экспертаў высокага ўзроўню па пытанні бягучага стану і перспектыў супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый у рэгіёне ЦЕІ. Сярод мэт канферэнцыі - распрацоўка прапаноў аб канкрэтных праектах у інтарэсах рэгіёна, садзейнічанне фарміраванню парадку дня ЦЕІ на 2018-2020 гады.

Чакаецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел міністры дзяржаў - членаў ЦЕІ, службовыя асобы, якія адказваюць за развіццё навукі, тэхналогій і інавацый і курыруюць пытанні аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці. Будуць прысутнічаць прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, ЕБРР, іншых міжнародных арганізацый і донараў, інвестары. Да ўдзелу запрашаюцца навукова-даследчыя цэнтры, няўрадавыя арганізацыі, якія працуюць у галіне біяфармацыі і біятэхналогій для сельскай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску