Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2018

Беспілотнікі і сонечныя батарэі будуць выпускаць у "Вялікім камені"

13 красавіка, Смалявіцкі раён /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беспілотнікі і сонечныя батарэі будуць выпускаць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Адпаведныя пагадненні з двума новымі рэзідэнтамі падпісаны сёння ў парку ў прысутнасці прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ізраільскі рэзідэнт рэалізуе ў парку праект стварэння завода па вытворчасці сонечных панэлей. Плануецца, што практычна 100 працэнтаў выпускаемай прадукцыі пойдзе на экспарт - у Швейцарыю і іншыя еўрапейскія краіны. Яшчэ адзін новы рэзідэнт - СЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы" (беларуска-кітайская кампанія) - зоймецца праектам па распрацоўцы і выпуску беспілотных авіяцыйных комплексаў.

Такім чынам, цяпер у "Вялікім камені" 33 рэзідэнты з васьмі краін. Да канца бягучага года іх павінна стаць не менш за 40. Асноўныя напрамкі дзейнасці рэзідэнтаў - электроніка, машынабудаванне, фармацэўтыка, новыя матэрыялы. Сярод рэзідэнтаў і кампанія, якая мае намер рэалізаваць праект па беспілотных аўтамабілях. Андрэй Кабякоў адзначыў, што беспілотныя авіяцыйныя комплексы і аўто - гэта перспектыўныя напрамкі. "Такіх кампаній у парку павінна быць не адна-дзве, а значна больш", - лічыць прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада сёння ў індустрыяльным парку таксама агледзеў аб'екты гандлёва-лагістычнага комплексу "Чайна Мерчантс Груп" з выставачным комплексам, гандлёва-лагістычнымі складамі і бізнес-цэнтрам з гасцініцай. У адміністрацыйным будынку парка з удзелам Андрэя Кабякова абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі беларускіх прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку.

Як расказаў журналістам кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, у бягучым годзе 20 рэзідэнтаў павінны весці будаўнічыя работы ў парку і як мінімум 10 завяршыць аб'екты і пачаць вытворчасць прадукцыі. "Парк зацікаўлены і ў рэалізацыі буйных праектаў, якія маюць сур'ёзную фінансавую падаплёку, і ў кампаніях, якія маюць інавацыйную высокатэхналагічную накіраванасць", - растлумачыў ён. У 2018 годзе завершыцца інфраструктурнае ўладкаванне стартавай пляцоўкі плошчай 354 га. Больш за 70 працэнтаў гэтай тэрыторыі ўжо фактычна занята або зарэзервавана рэзідэнтамі.

Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, да 2020 года ў "Вялікім камені" павінна быць не менш за 100 кампаній. Гэта задача застаецца на парадку дня. Таксама абазначана планка ў $1 млрд прыцягнутых інвестыцый да 2020 года. "Магу сказаць, што гэту лічбу мы адназначна перасягнём, таму што ўжо цяпер заяўлены аб'ём інвестыцый складае $1 млрд. Так, кампанія "Чайна Мерчантс Груп" заявіла лагістычны хаб на $0,5 млрд, яшчэ адзін рэзідэнт на $220 млн, таму мы гэту лічбу перасягнём у два разы і больш. Плануем таксама стварыць дадаткова не менш за 6,5 тыс. рабочых месцаў, гэта значыць перспектывы праглядаюцца, праект даволі паспяхова рухаецца. Вядома, нам трэба прыкласці намаганні, каб рэалізаваць пастаўленыя задачы", - адзначыў кіраўнік адміністрацыі "Вялікага каменя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі