Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Бердымухамедаў: Гарлыкскі ГАК прынясе Беларусі і Туркменістану вельмі добрыя эканамічныя дывідэнды

11 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Гарлыкскі ГАК прынясе Беларусі і Туркменістану вельмі добрыя эканамічныя дывідэнды. Аб гэтым сёння заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гурбангулы Бердымухамедаў нагадаў, што Беларусь і Туркменістан аб'яўноўвае вялікі праект па будаўніцтве горна-абагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў. "Гэта праект каласальны, грандыёзны. Думаю, у будучым ён прынясе нам вельмі добрыя эканамічныя дывідэнды", - сказаў Прэзідэнт Туркменістана. Калійныя ўгнаенні запатрабаваны не толькі ў АПК, але і ў многіх іншых сферах, дадаў ён.

Прэзідэнт Туркменістана з задавальненнем адзначыў добрую работу міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Гурбангулы Бердымухамедаў выказаў надзею, што Беларусь і Туркменістан знойдуць рэзервы для павелічэння ўзаемнага тавараабароту.

Закранаючы гуманітарны напрамак супрацоўніцтва, Прэзідэнт Туркменістана падзякаваў беларускаму боку за падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў з ліку туркменскай моладзі ў беларускіх ВНУ.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс