У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2015

Бельскіс: Латвія высока ацэньвае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы ІКТ

23 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Латвія надае вялікае значэнне развіццю дружалюбных, партнёрскіх адносін з удзельнікамі форуму "ТІБО-2015" і высока ацэньвае паспяховае і канструктыўнае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы ІКТ. Аб гэтым паведаміў сёння ў час адкрыцця ХХІІ Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2015" дырэктар дэпартамента сувязі Міністэрства зносін Латвіі Эдмундс Бельскіс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацелася б падкрэсліць, важнасць дамоўленасцей паміж Латвіяй і Беларуссю ад 2012 года па пытанні зніжэння тарыфаў на паслугі роўмінгу паміж нашымі краінамі. Нашы аператары інфармуюць, што ў 2012-2014 гадах цэны на роўмінг паміж нашымі краінамі знізіліся ў залежнасці ад паслугі ад 15 да 40 працэнтаў, а ў сферы перадачы даных цэны знізіліся прыкладна на 55 працэнтаў", - паведаміў Эдмундс Бельскіс.

Дырэктар дэпартамента сувязі Міністэрства зносін Латвіі таксама падкрэсліў, што Латвія і Беларусь маюць патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва па праекце "Беларусь ва Усходнім партнёрстве" ў сферы лічбавага рынку.

З 22 па 25 красавіка 2015 года ў Мінску праходзіць XXII Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2015", які ўключае XXII Міжнародную спецыялізаваную выстаўку "ТІБО-2015" і XXII Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства. У выстаўцы ўдзельнічаюць больш за 200 кампаній з 13 краін свету (Беларусь, Расія, Аўстрыя, Кітай, Японія, ЗША). Пры гэтым 20 працэнтаў складаюць замежныя экспаненты, а амаль 30 працэнтаў - новыя экспаненты. Сярод іх буйныя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі разнастайных ІКТ-паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску