Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2014

"Белшыне" неабходна ў 2015 годзе завяршыць комплексную мадэрнізацыю

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведаў прадпрыемства "Белшына"15 жніўня, Бабруйск /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. ААТ "Белшына" (Бабруйск) неабходна ў 2015 годзе завяршыць комплексную мадэрнізацыю. Такую задачу паставіў перад кіраўніцтвам прадпрыемства прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Ён сёння азнаёміўся з ходам тэхпераўзбраення асноўнай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка ўрада, толькі бездакорнае выкананне планаў мадэрнізацыі прадпрыемства дапаможа яму выйсці з крызісу і пачаць стабільна працаваць, нарошчваючы аб'ём вытворчасці. Пакуль эканамічная сітуацыя на беларускім шынным гіганце вымушае жадаць лепшага - спад аб'ёму вытворчасці, скарачэнне экспарту, вялікія складскія запасы гатовай прадукцыі і вялікая дэбіторская запазычанасць.

Фактычна атрымалася накладка трох праблем на гэтым прадпрыемстве, лічыць прэм'ер-міністр. Па-першае, больш за трыццаць гадоў тут ніхто як мае быць не займаўся мадэрнізацыяй. І толькі апошнія 2-2,5 года было прынята ўрадам прынцыповае рашэнне, каб мадэрнізаваць адразу тры заводы: буйнагабарытных шын, масавых шын і звышбуйнагабарытных шын. Год таму былі зацверджаны ўсе графікі і планы. На жаль, па некаторых пазіцыях пакуль ёсць адставанне.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведаў прадпрыемства "Белшына""Што датычыцца другой групы праблем, то гэта ўплыў сусветнага крызісу, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Асабліва гэта відаць на заводзе звышбуйнагабарытных шын, які "абувае" ў асноўным кар'ерную тэхніку. Плюс да гэтага дыяганальная шына, што выпускаецца на прадпрыемстве, сёння ўжо не канкурэнтаздольная. І трэцяя праблема, што вельмі вялікая запазычанасць перад "Белшынай" трактара- і машынабудаўнікоў, якія пакуль не могуць разлічыцца з прадпрыемствам з-за ўнутраных эканамічных праблем. Таму сёння адна з галоўных задач - вырашэнне фінансавых праблем, каб аблягчыць работу прадпрыемства".

У цэлым прадпрыемства працуе пакуль дрэнна, выказаў сваё меркаванне прэм'ер-міністр. Аб'ём вытворчасці за студзень-ліпень у грашовым выражэнні склаў 70 працэнтаў адносна аналагічнага перыяду мінулага года. Таму вельмі важна ў вызначаныя ўрадам тэрміны завяршыць мадэрнізацыю трох асноўных вытворчасцей прадпрыемства і забяспечыць канкурэнтаздольнасць ААТ на ўнутраным і знешнім рынках.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведаў прадпрыемства "Белшына"Агульны аб'ём інвестыцый у мадэрнізацыю ў бліжэйшыя гады складзе амаль $430 млн. З іх $320 млн - толькі па заводзе звышбуйнагабарытных шын. "Пакуль у мяне няма сумненняў, што планы мадэрнізацыі кіраўніцтвам прадпрыемства будуць выкананы дакладна ў тэрмін, але калі гэтага не адбудзецца, - даравання нікому не будзе", - папярэдзіў кіраўнік урада.

"Акрамя таго, прадпрыемству трэба навучыцца прадаваць сваю прадукцыю, - звярнуў увагу Міхаіл Мясніковіч. - Тут апярэджваюць "Белшыну" канкурэнты, яны працуюць больш паспяхова. Таму кіраўніцтву акцыянернага таварыства трэба як мага хутчэй укараняць сучасныя маркетынгавыя тэхналогіі, каб больш актыўна папулярызаваць уласную прадукцыю на знешнім рынку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі