Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Крс 2020

"Белнафтахім" у красавіку чакае пастаўкі азербайджанскай і нарвежскай нафты


Фота з архiва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" у красавіку чакае танкеры з азербайджанскай і нарвежскай нафтай. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка.

"11 красавіка чакаецца прыбыццё танкера ў порт Паўднёвы з 85 тыс. т азербайджанскай нафты. А да сярэдзіны красавіка ў Клайпеду прыйдзе яшчэ адзін танкер з нарвежскай нафтай - 85 тыс. т", - расказаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, у сакавіку Socar адправіла ў Беларусь тры танкеры нафты, гэта каля 250 тыс.т нафты. Яна была дастаўлена ў порт Адэсы і потым прапампавана трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

У студзені гэтага года Беларусь купіла першую партыю нарвежскай нафты для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан".

На красавік таксама кантрактуюцца пастаўкі нафты з РФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі