Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Jun 2020

"Белнафтахім": у ІІІ квартале прадугледжана магчымасць пастаўкі з РФ па трубе 5,75 млн т нафты


Фота з архiва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графік пастаўкі нафты трубаправодным транспартам у Беларусь з РФ у ІІІ квартале ўзгоднены на ўзроўні 5,75 млн т, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Мінэнерга Расіі на ІІІ квартал 2020 года вызначаны графік паставак нафты па магістральных нафтаправодах на беларускія НПЗ у аб'ёме 5,75 млн т (па 2,875 млн т на кожны НПЗ)", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, пастаўкі плануюцца ад 10 кампаній: "Раснафта", "Лукойл", "Сургутнафтагаз", "Газпрам нафта", "Татнафта", "Башнафта", "РусНафта", "Замежнафта", "Янгпур", "Нефціса".

Графік сфарміраваны зыходзячы з індыкатыўнага балансу нафты на 2020 год у аб'ёме 24 млн т  (23 млн т - пастаўка трубаправодным транспартам і 1 млн т - чыгуначным).

"Пры гэтым канкрэтныя аб'ёмы закупкі нафты па-ранейшаму будуць удакладняцца штомесяц, зыходзячы з рыначнай кан'юнктуры і тэхнічных магчымасцей НПЗ па перапрацоўцы", - звярнуў увагу Аляксандр Цішчанка.

"Па ліпеньскай канкрэтыцы (аб'ёмы паставак. - Заўвага БЕЛТА) мы яшчэ працуем і паведамім пазней", - удакладніў прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі