Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Стд 2021

"Белнафтахім" расказаў, як у 2021 годзе будзе змяняцца цана на аўтамабільнае паліва


Фота з архiва

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў расказаў у інтэрв'ю часопісу "Вестник "Белнефтехима" аб тым, як у 2021 годзе будзе змяняцца цана на аўтамабільнае паліва для насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

"Мы не плануем мяняць падыход да цэнаўтварэння, які прайшоў праверку часам і ў асноўным станоўча ўспрымаецца насельніцтвам і бізнесам. У залежнасці ад змянення кошту нафты з улікам комплекснай ацэнкі дзейнасці нафтаперапрацоўчых заводаў рух цэн будзе праходзіць у бок як павелічэння, так і зніжэння не больш як на 1 капейку за літр у тыдзень", - сказаў Андрэй Рыбакоў.

У адказ на пытанне, ці застаецца актуальнай у 2021 годзе дыверсіфікацыя паставак нафты, старшыня канцэрна падкрэсліў, што гэта не самамэта, а рэаліі сучаснага рынку нафты і нафтапрадуктаў. "У цяперашніх умовах залог стабільнай работы ўсяго нафтахімічнага комплексу - гэта магчымасць  манеўру. Набыты ў 2020 годзе вопыт, несумненна, будзе карысны ў перспектыве. Нашы заводы паспрабавалі новыя гатункі і міксы нафты, адпрацавалі новую лагістыку, супрацоўнічаючы з сусветнымі трэйдарамі. На наступным этапе мы апрабуем іншыя варыянты паставак прадукцыі, паколькі перад намі адкрываюцца новыя магчымасці расійскіх партоў. Цяпер мы над гэтым актыўна працуем", - адзначыў ён.

Андрэй Рыбакоў таксама падвёў вынікі мінулага года. Валавы аб'ём здабычы беларускай нафты за 11 месяцаў склаў 1,564 млн т. На НПЗ перапрацавана 14,687 млн т нафты. Глыбіня перапрацоўкі павялічана на 3 працэнтныя пункты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 79,3 працэнта, адбор светлых нафтапрадуктаў вырас амаль да 61 працэнта. Прадукцыю галіны за 11 месяцаў экспартавалі ў 95 краін свету на суму $4,2 млрд. Страты экспарту ў выніку спаду каціровак часткова кампенсаваны фізічным ростам паставак за мяжу азотных угнаенняў КАС-30, NPK- і NP-угнаенняў, поліэфірных валокнаў і поліпрапіленавых нятканых матэрыялаў.

У ААТ "Нафтан" завяршаецца рэалізацыя праекта па будаўніцтве комплексу запаволенага каксавання. На асноўным аб'екце комплексу - устаноўцы запаволенага каксавання нафтавых астаткаў - манціруюць металаканструкцыі, кабельна-правадніковыя элементы, цеплавую ізаляцыю, праводзяць гідравыпрабаванні тэхналагічных трубаправодаў. Паралельна выконваюцца пусканаладачныя работы.

Мазырскі НПЗ завяршае маштабны інвестыцыйны праект "Комплекс гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў". На ўстаноўцы вытворчасці вадароду завершаны будаўніча-мантажныя работы, гідраўлічныя выпрабаванні тэхналагічных контураў і абсталявання. Набліжаюцца да завяршэння будаўніча-мантажныя работы на ўстаноўцы вытворчасці серы. У завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу.

"Цяпер акцэнт зрушваецца на новыя праекты. Будаўніцтва азотнага комплексу ў ААТ "Гродна Азот" дасць магчымасць поўнасцю забяспечыць патрэбнасці краіны ў азотных угнаеннях і захаваць экспартны патэнцыял прадпрыемства, павялічыўшы магутнасці па вытворчасці карбаміду на 1,286 млн т у год. У 2020 годзе стартавала будаўніцтва магістральнага нафтаправода Гомель - Горкі. Праект рэалізуецца ў мэтах паляпшэння лагістыкі паставак нафты, аператыўнага кіравання яе запасамі, у тым ліку дзяржаўным рэзервам", - рэзюмаваў Андрэй Рыбакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі