Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Врс 2020

"Белнафтахім" плануе паставіць больш за 3 млн т нафтапрадуктаў ва Украіну


3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" у 2020 годзе плануе паставіць больш за 3 млн т нафтапрадуктаў ва Украіну. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю "Вестнику Белнефтехима" намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Уладзімір Сізаў, паведамляе БЕЛТА.

"Упэўнена адчуваем сябе ва Украіне, будзем прыкладаць усе намаганні для таго, каб нарошчваць тут сваю долю. У 2020-м плануем паставіць 3,2 млн т нафтапрадуктаў. Тыя якасць і тыя ўмовы работы з беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі, якія цяпер практыкуюцца, даюць магчымасць нам упэўнена глядзець у будучыню на гэтым рынку", - сказаў Уладзімір Сізаў.

Па выніках 2020 года плануецца пастаўка 230 тыс. т дызельнага паліва на рынак Польшчы і 150 тыс. т - у краіны Балтыі. Плануецца нарошчваць долю прысутнасці па названым відзе паліва на гэтых рынках. "Перспектыўным бачыцца і рынак Расіі, але тут неабходна вырашыць пытанні ўраўноўвання ўмоў гаспадарання беларускіх і расійскіх НПЗ у існуючых інтэграцыйных аб'яднаннях", - дадаў намеснік старшыні канцэрна.

Уладзімір Сізаў расказаў і аб выкананні планаў па экспарце ў 2020 годзе. "Шмат у чым мы залежым ад знешняга контуру. Абвал нафтавых цэн да ўзроўню $20 за бараль не мог не паўплываць на выкананне гэтага паказчыка. У некаторай ступені мы аптымізавалі аб'ёмы перапрацаванай нафты на заводах, але рабілі гэта зыходзячы з галоўнай задачы - павышэння эканамічнай эфектыўнасці работы беларускіх НПЗ. Таму што дакладна разумеем: ад прыбытку, які яны заробяць, залежыць як завяршэнне этапу мадэрнізацыі, на якім мы цяпер знаходзімся, так і магчымасць рэалізацыі перспектыўных праектаў", - адзначыў ён.

"Нягледзячы на спад, які адбыўся ў першым і другім кварталах, мы бачым: рынак аднаўляецца. Спадзяёмся, што аб'ём продажу нафтапрадуктаў па выніках 2020-га будзе на ўзроўні 100 працэнтаў да папярэдняга года", - падвёў вынік ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі