Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2020

"Белнафтахім" дамовіўся з азербайджанскай Socar аб пастаўцы 160 тыс. т нафты


Фота neftegaz.ru

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" дамовіўся з азербайджанскай нафтавай кампаніяй Socar аб пастаўцы 160 тыс. т нафты. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Здзелка з Socar прадугледжвае пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Ён растлумачыў, што ў Беларусь нафта будзе дастаўлена праз тэрыторыю Украіны па нафтаправодзе Адэса - Броды.

"У выніку ў сакавіку чакаем па паўночным напрамку два танкеры нафты і яшчэ два - па паўднёвым, а таксама пастаўкі па трубе ад шасці расійскіх кампаній", - дадаў прэс-сакратар.

Як паведамляў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, імпарт нафты ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса - Броды пачнецца ў сакавіку. "Вядзецца работа па закупцы альтэрнатыўнай нафты з выкарыстаннем паўднёвага маршруту, з украінскай тэрыторыі. Пастаўкі па Адэса- Броды пачнуцца ў бліжэйшы час, у сакавіку. Аб'ём - некалькі танкераў", - расказаў Уладзімір Сізоў. Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура (нафтаправод Адэса - Броды) будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт.

У сакавіку чакаецца пастаўка ў порт Клайпеды 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была куплена праз трэйдараў без прэміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі