Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Dec 2015

"Белнафтахім" і "Раснафта" абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка правёў у Мінску перагаворы з дэлегацыяй ААТ "НК "Раснафта". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна па выніках сустрэчы.

"Былі абмеркаваны пытанні далейшага павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва беларускіх НПЗ і расійскіх кампаній, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле даных канцэрна, дэлегацыю НК "Раснафта" ўзначаліў дырэктар дэпартамента вытворчага планавання, паставак і лагістыкі ў рангу віцэ-прэзідэнта кампаніі Атабек Карымаў.

Раней у прэс-службе "Белнафтахіма" паведамілі, што перагаворы аб умовах паставак расійскай нафты ў Беларусь у 2016 годзе плануецца завяршыць у снежні. "Канцэрн і беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы на гэтым тыдні прадаўжаюць перагаворы з расійскімі нафтавымі кампаніямі, якія пастаўляюць нафту на НПЗ рэспублікі, аб умовах паставак на наступны год. Перагаворы з нафтавымі кампаніямі праходзяць у канструктыўным рэчышчы", - расказалі спецыялісты.

Нядаўна, каменціруючы інфармацыю ў СМІ аб тым, што беларускі бок прапануе расійскім пастаўшчыкам перагледзець формулу цаны на пастаўляемую нафту, Уладзімір Сямашка адзначыў, што падставы для абмеркавання цаны на пастаўляемую ў Беларусь нафту ёсць. "Цэны рэзка ўпалі. Ёсць падставы, каб абмяркоўваць, па якіх цэнах павінна пастаўляцца і купляцца нафта. Створана рабочая група, яна праводзіць аналіз", - сказаў віцэ-прэм'ер. У склад гэтай рабочай групы ўваходзяць у тым ліку прадстаўнікі "Лукойла", "Сургутнафтагазу", "Газпрамнафты", "Раснафты" і канцэрна "Белнафтахім".

Раней паведамлялася, што Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб'ёме 24 млн т, што на 1 млн т больш, чым у бягучым годзе. Прадугледжваецца, што ўся нафта будзе пастаўляцца трубаправодным транспартам. У 2015 годзе, згодна з індыкатыўным балансам паліўна-энергетычных рэсурсаў, Расія паставіць у Беларусь 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т трубаправодным транспартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі