Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Сак 2021

"Белмедпрэпараты" пачалі прамысловы выпуск расійскай вакцыны супраць каранавіруса


Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На РУП "Белмедпрэпараты" пачаўся прамысловы выпуск расійскай вакцыны супраць каранавіруса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Пачаўся разліў першых прамысловых серый вакцыны "Спадарожнік V" з паўпрадукту расійскай кампаніі АТ "Генерыум", што ўваходзіць у структуру АТ "Фармстандарт". Усе неабходныя падрыхтоўчыя работы выкананы", - адзначылі ў прэс-службе.

Як расказаў генеральны дырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў, вакцына можа быць выкарыстана для правядзення вакцынацыі насельніцтва з апошняй дэкады красавіка пасля атрымання рэзультатаў кантролю якасці. Аб'ём выпуску ў далейшым складзе да 500 тыс. доз прэпарату штомесяц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі