Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2015

"Беллеспаперапрам" прадставіць навінкі беларускай мэблевай вытворчасці на міжнароднай выстаўцы ва Узбекістане

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навінкі беларускай мэблевай вытворчасці, а таксама матэрыялы для вытворчасці мэблі і аддзелкі памяшканняў будуць прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы "MebelExpo Uzbekistan-2015", якая пройдзе 24-27 лютага ў Ташкенце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар канцэрна "Беллеспаперапрам" Ружэна Навіцкая.

Беларусь на форуме прадставяць ААТ "Віцебскдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", УП "Ружанская мэблевая фабрыка" і ААТ "Мінскмэбля". Усяго ж, як чакаецца, у выстаўцы прымуць удзел больш як 200 кампаній з 24 краін свету.

Ружэна Навіцкая адзначыла, што рынак Узбекістана для дрэваапрацоўчых і мэблевых арганізацый канцэрна не новы, аднак пакуль ён яшчэ не зусім асвоены. "У гэту краіну прадпрыемствы пастаўлялі ў асноўным драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, фанеру, паперу, кардон і шпалеры", - удакладніла прэс-сакратар. У 2014 годзе з мэтай дыверсіфікацыі рынкаў збыту канцэрн і прадпрыемствы галіны правялі работу па наладжванні новых кантактаў ва Узбекістане і пошуку пакупнікоў. У выніку былі ажыццёўлены першыя пастаўкі мэблі, лесаматэрыялаў і піламатэрыялаў. Істотна ўзраслі аб'ёмы адгрузкі драўнянавалакністых пліт для ўзбекскіх мэблевых вытворчасцей - на 77,8 працэнта. На 46 працэнтаў павялічыліся пастаўкі прадукцыі лесахіміі.

"Такім чынам, рынак Узбекістана для прадпрыемстваў канцэрна - адзін з найбольш перспектыўных. Таму замацаванне сваіх пазіцый тут плюс выхад праз яго на іншыя рэгіёны Цэнтральнай Азіі з'яўляецца для канцэрна галоўнай мэтай удзелу ў міжнароднай выстаўцы ў Ташкенце", - адзначыла Ружэна Навіцкая.

Паводле яе слоў, ужо дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні дзелавых перагавораў аб пастаўцы ва Узбекістан прадукцыі, узоры якой будуць прадстаўлены на выстаўцы. Гэта корпусная і мяккая мэбля рознага цэнавага сегмента, ад эканамічнага класа да дарагіх варыянтаў з масіву драўніны, а таксама плітныя матэрыялы (ДВП, ДСП), фанера, піламатэрыялы і іншая прадукцыя дрэваапрацоўкі.

Выстаўка "MebelExpo Uzbekistan-2015" на працягу многіх гадоў выступае адзінай міжнароднай спецыялізаванай экспазіцыйнай пляцоўкай мэблевай індустрыі Узбекістана, якая дэманструе апошнія дасягненні сферы. Буйнейшы цэнтр дзелавых сувязей спецыялістаў усіх этапаў вытворчасці і рэалізацыі мэблі аб'ядноўвае пастаўшчыкоў новага прагрэсіўнага абсталявання, камплектуючых і матэрыялаў, знатакоў па дызайне інтэр'ера. Традыцыйна "MebelExpo Uzbekistan" праходзіць на адной пляцоўцы з міжнароднай выстаўкай "UzBuild" - галоўнай па велічыні і важнасці падзеяй будіндустрыі ва Узбекістане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі