Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Sep 2020

БелГПП распрацавала новыя механізмы падтрымкі экспарту

БелГПП распрацавала новыя механізмы падтрымкі экспарту
Уладзімір Улаховіч

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелГПП распрацавала новыя механізмы і інструменты падтрымкі беларускага экспарту. Аб гэтым расказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА на тэму "Актуальныя пытанні падтрымкі экспарту".

"Пандэмія ўносіць і ўжо ўнесла сур'ёзныя карэктывы, і наша задача - шукаць у гэтых умовах новыя інструменты падтрымкі нашых экспарцёраў. Так, БелГПП распрацавала ўнікальны праект, які не мае аналагаў у краіне, - бізнес-курс "Акадэмія экспарту". Яго старт запланаваны на 24 верасня. У рамках гэтага курса прадстаўнікі прадпрыемстваў і індывідуальныя прадпрымальнікі на бязвыплатнай аснове атрымаюць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці, менеджменту, фінансаў, маркетынгу, лагістыкі, падаткаабкладання, мытнага суправаджэння, дзелавых камунікацый з замежнымі партнёрамі. Фактычна праект з'яўляецца экспрэс-мінімумам па экспартнай дзейнасці", - падкрэсліў кіраўнік палаты. Лектарамі курса будуць вядомыя бізнес-трэнеры, выкладчыкі профільных дысцыплін вядучых ВНУ, беларускія эксперты з багатым практычным вопытам у знешнеэканамічнай дзейнасці.

"Таксама ў гэтым годзе мы ўпершыню атрымалі ліцэнзію на павышэнне кваліфікацыі ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці з выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору. Раней БелГПП гэтага не рабіла, бо мы не з'яўляемся дзяржаўным інстытутам, але прайшлі неабходнае ліцэнзаванне, падрыхтавалі метадычную базу і з кастрычніка бягучага года пачнём праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі з выдачай дзяржаўнага дыплома. Гэта таксама частка нашага вялікага праекта, які мы называем "Акадэмія экспарту", - адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Паводле інфармацыі старшыні ГПП, у бягучым годзе палата пачала выдаваць сертыфікат добрасумленнага партнёра айчынным прадпрыемствам і робіць гэта на бязвыплатнай аснове. "Ужо 147 прадпрыемстваў звярнуліся да нас і атрымалі такія сертыфікаты, яшчэ 14 заявак на разглядзе, прычым гэта прадпрыемствы розных сфер дзейнасці і форм уласнасці. Гэта дадатковая гарантыя, якую мы бяром на сябе як палата ў тым, што прадпрыемства сапраўды з'яўляецца добрасумленным партнёрам. Гэта таксама трэба нашым экспарцёрам, такая практыка ёсць і ў іншых краінах", - паведаміў ён.

Акрамя таго, у гэтым годзе БелГПП стала арганізацыяй, якая рэгіструе і фарміруе рэестр экспарцёраў пры пастаўках у такія краіны, як Нарвегія і Швейцарыя. "Гэта ўнікальны выпадак, таму што многія краіны працуюць на гэтых рынках і, як правіла, фарміраваннем рэестра займаюцца дзяржаўныя структуры. Гэту работу мы таксама ажыццяўляем на бязвыплатнай аснове. З ліпеня зарэгістравана пакуль 8 беларускіх прадпрыемстваў", - расказаў Уладзімір Улаховіч.

На завяршальнай стадыі падрыхтоўка праекта Міжнароднага гандлёвага цэнтра (сумесная ўстанова СГА і ЮНКТАД) The Eastern Partnership Trade Helpdesk ("Служба падтрымкі гандлю "Усходняга партнёрства"). Праект прадугледжвае стварэнне анлайн-партнёра, дзе можна будзе ацэньваць рэгіянальныя рынкі, гандлёвую статыстыку. БелГПП вызначана нацыянальным каардынатарам праекта. "Ён накіраваны на пашырэнне гандлю краін - членаў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" паміж сабой і з дзяржавамі - членамі Еўрапейскага саюза. Удзел у праекце дазволіць беларускім прадпрыемствам сачыць за тэндэнцыямі рэгіянальнага рынку, паведамляць бізнес-супольнасці аб наяўнасці або ўзнікненні гандлёвых перашкод, павышаць кваліфікацыю спецыялістаў у сферы аналізу рынкаў. Мы чакаем, што ў верасні завершым гэту працэдуру і пачнём працаваць", - паведаміў кіраўнік палаты.

Таксама БелГПП распрацавала ўнікальны механізм прасоўвання тавараў і паслуг, даступны членам БелГПП, - е-платформа бізнес-кантактаў, на якой размяшчаюцца візітныя карткі прадпрыемстваў з прадстаўленнем рэкламнай, апісальнай і кантактнай інфармацыі. Гэта дае магчымасць прадэманстраваць канкурэнтныя перавагі патэнцыяльным партнёрам і кліентам. "На платформе ўжо размешчана інфармацыя 100 беларускіх прадпрыемстваў. У бліжэйшы час іх візітныя карткі будуць зроблены і ў англамоўнай версіі. На гэтай жа пляцоўцы пачынаюць рэгістравацца прадпрыемствы з іншых краін", - растлумачыў Уладзімір Улаховіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі