У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Врс 2016

БелГПП далучылася да Міжнароднай гандлёвай палаты Шаўковага шляху

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) стала паўнапраўным членам Міжнароднай гандлёвай палаты Шаўковага шляху. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце БелГПП, паведамляе БЕЛТА.

Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і гэтай міжнароднай арганізацыяй падпісаны ў ходзе візіту старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча ў Сіань (КНР).

Старшыня БелГПП прыняў удзел у саміце бізнес-лідараў Шаўковага шляху і Сіаньскім саміце Міжнароднай гандлёвай палаты Шаўковага шляху, правёў перагаворы з віцэ-прэзідэнтам Усекітайскага камітэта па садзейнічанні міжнароднаму гандлю, з кіраўнікамі ГПП Украіны, Арменіі, Кыргызстана, Манголіі, Непала, Ізраіля, Палесціны, Сінгапура і Нігерыі.

У самітах у Сіані прынялі ўдзел прадстаўнікі 52 гандлёва-прамысловых палат і больш за 500 бізнесменаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і дыпламатаў з усяго свету.

Міжнародная гандлёвая палата Шаўковага шляху (Silk Road Chamber of International Commerce (SRCIC)) створана ў 2015 годзе пад эгідай Міжнароднай гандлёвай палаты. Асноўная задача асацыяцыі - падтрымка рэалізацыі бізнес-праектаў у рамках ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху", а таксама работа над развіццём "Лічбавага шаўковага шляху" (Digital Silk Road). Штаб-кватэра размешчана ў Ганконгу. Старшынёй SRCIC з'яўляецца Лу Цзяньчжун - кіраўнік кітайскай Tang West Market Group, якая займаецца развіццём праектаў "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" з боку Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску