Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2021

"Белдзяржхарчпрам" у гэтым годзе пачаў экспартаваць прадукцыю ў 13 новых краін


22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" у гэтым годзе пачаў экспартаваць прадукцыю ў 13 новых краін. Аб гэтым расказаў старшыня канцэрна Анатоль Бубен у праграме "Тыдзень" на СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Калі за мінулы год мы дабавілі ў сваю скарбонку 20 краін і сталі працаваць ужо больш як з 70 краінамі па адгрузках прадукцыі, то ў гэтым годзе дабавілі яшчэ 13 краін, у тым ліку гэта ААЭ, Саудаўская Аравія, ПАР, Нігерыя і іншыя. Гэта тыя краіны, аб экспарце ў якія мы раней нават і не думалі. У мінулым годзе выраслі ў тры разы экспартныя пастаўкі на рынак Кітая, у гэтым годзе прырастаем ужо на 30 працэнтаў", - сказаў Анатоль Бубен.

Гаворачы аб наступствах эканамічных санкцый, кіраўнік канцэрна расказаў: "Калі браць усходні напрамак, той жа Кітай, то часам на дзень або два спазняюцца грашовыя пераводы, таму што долар усё ж такі ўдзельнічае ў разліках. Экспарт на Захад у нас не знізіўся ні на грам, нават прырастаем".

Анатоль Бубен паведаміў, што не так даўно праходзілі дні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" на выстаўцы ЭКСПА-2020. "Мы збіралі там сваіх партнёраў, кіраўнікі прадпрыемстваў прадстаўлялі сваю прадукцыю. Гэта была кальянная прадукцыя, новы напрамак для нашай тытунёвай фабрыкі "Нёман", Гарадзейскі цукровы камбінат завёз туды джэмы, варэнне, цукар з ягад. Нашы кандытарскія фабрыкі падрыхтавалі шакаладкі ў выглядзе вярблюдаў, і, ведаючы густы ўсходніх краін, мы падстроіліся пад іх і дабавілі імбір і іншыя дабаўкі не толькі ў шакалад, але і зефір, мармелад. Падрыхтаваліся, вядома, грунтоўна, і па выніках работы заключылі 5 кантрактаў, падпісалі 5 мемарандумаў, мноства дагавораў аб супрацоўніцтве і аб намерах", - падзяліўся старшыня канцэрна.

Старшыня "Белдзяржхарчпрама" таксама праінфармаваў аб стварэнні ў краіне карпарацыі харчовай прамысловасці. "Ёсць канкрэтнае даручэнне ў новым годзе стварыць карпарацыю харчовай прамысловасці, якая аб'яднае ўсе прадпрыемствы харчовай галіны. Ужо ідзе ўзгадненне ўказа Прэзідэнта аб стварэнні карпарацыі, уносім апошнія штрыхі ў гэты дакумент", - паведаміў Анатоль Бубен.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі