Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2021

"Белдзяржхарчпрам" прадставіў прадукцыю на выстаўцы Armenia Expo ў Ерэване


Фота прэс-службы канцэрна

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белдзяржхарчпрам" прадстаўляе самы маштабны ў экспазіцыі Made in Belarus стэнд на 20-м універсальным рэгіянальным гандлёва-прамысловым выставачным форуме Armenia Expo, які праходзіць у Ерэване 16-18 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Экспанентамі адной з найбуйнейшых выставак Закаўказзя сталі 17 прадпрыемстваў канцэрна: "Чырвоны харчавік", "Камунарка", "Чырвоны Мазыранін", "Спартак", "КФ "Слодыч", "Маларыцкі КАСК", "Гама смаку", "Машхарчпрад", Мінскі завод пеністых він, Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат, Гарадзейскі цукровы камбінат, "Мінск Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "Мінск Крышталь Груп", "Крыніца", Мінскі маргарынавы завод, "Лідахарчканцэнтраты", "Белкава", "Інтэрферм".

Кіраўнік "Белдзяржхарчпрама" Анатоль Бубен прыняў удзел у адкрыцці форуму, а таксама правёў сустрэчы і перагаворы з армянскімі сеткавымі рэтэйлерамі і дыстрыб'ютарамі прадуктаў харчавання па пытаннях арганізацыі экспартных паставак беларускіх кандытарскіх вырабаў, алкагольнай (гарэлка, пеністае віно, піва) і іншай прадукцыі.

Акрамя таго, старшыня канцэрна абмяркуе перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам канцэрна "Мульты Груп", таксама запланавана правядзенне круглага стала беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў з кіраўніцтвам армяна-беларускага гандлёвага дома "Ар-Бе".

"У Арменіі працуе гандлёвы дом "Ар-Бе", які рэалізуе нашу прадукцыю. І за гэты год мы тут нарасцілі продажы больш як у два разы, - адзначыў Анатоль Бубен. - І гэта яшчэ не мяжа. Мы плануем павялічваць прысутнасць на армянскім рынку. Нашы прадпрыемствы прадставілі лепшыя ўзоры сваёй прадукцыі. Мы спадзяёмся на добрыя кантракты, доўгатэрміновае супрацоўніцтва. І, я думаю, гэта выстаўка надасць добры імпульс распаўсюджванню нашых тавараў на знешніх рынках, у тым ліку на армянскім".

У Арменію пастаўляецца практычна ўся прадукцыя арганізацый канцэрна. У студзені - ліпені 2021 года аб'ём экспартных паставак у гэту краіну склаў $640,7 тыс., або 215,4 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Экспартуецца прадукцыя 17 прадпрыемстваў "Белдзяржхарчпрама".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі