Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2025

"БЕЛДЖЫ" прэзентаваў новую мадэль электрамабіля


15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "БЕЛДЖЫ" ў Мінску прэзентаваў новую мадэль электрамабіля GEELY EX2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў дырэктар СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі, электрамабіль прадстаўлены ўжо ў дылерскіх цэнтрах для тэст-драйва. Новая мадэль - бюджэтны варыянт электракара. GEELY EX2 можа служыць як для гарадскога прымянення юрыдычнымі асобамі, так і выкарыстоўвацца як другі аўтамабіль для асабістага карыстання. Адкрыты збор заявак, а продажы, як чакаецца, пачнуцца з лістапада.

Генадзь Свідзерскі адзначыў, што ў 2025 годзе на прадпрыемстве далі старт вытворчасці электрамабіляў. Некалькі мадэлей "электрычак" ужо сышлі з канвеера завода, іх можна ўбачыць на вуліцах гарадоў.

"Мы ў жніўні вывелі на рынак новую мадэль Х5, у верасні - гібрыд Х80, эканамічную, электра-бензінавую мадэль. Сёння прадстаўляем бюджэтную мадэль электрамабіля, на якую робім вялікую стаўку. Спадзяюся, яна зойме сваё дастойнае месца на рынку Рэспублікі Беларусь", - сказаў Генадзь Свідзерскі.

Ён дадаў, што для "БЕЛДЖЫ" гэта новы напрамак, але, паводле ацэнак спецыялістаў, перспектыўны. "У краіне дастаткова электрычнай магутнасці, даволі добрыя дарогі і параўнальна кароткія адлегласці. Таму будзем развіваць іх на беларускім рынку. Для экспарту наша стратэгія - пастаўкі пад уласным брэндам BELGEE", - адзначыў Генадзь Свідзерскі.

На заводзе арганізавана буйнавузлавая зборка GEELY EX2. "Па ўсіх мадэлях правяраем рынак для таго, каб потым сувымераць аб'ёмы продажаў з аб'ёмамі інвестыцый, якія трэба зрабіць у лакалізацыю і пастаноўку на зборачны канвеер. Ужо выведзеныя на рынак і электрамабілі, і гібрыды карыстаюцца павышаным попытам. Па тых даных, якія ёсць у мяне, практычна ў кожным дылерскім цэнтры ёсць лісты чакання. Гэта сведчыць аб тым, што мадэлі падабаюцца. Адна з прычын вываду на рынак GEELY EX2: убачылі, што, паколькі электрамабіль - новы выраб для пакупніка, то вадзіцелі хочуць паспрабаваць, атрымаць уласны вопыт эксплуатацыі. Таму глядзяць цану", - расказаў Генадзь Свідзерскі.

Навінка стала адной з чаканых прэм'ер восені. Агучана цана - ад Br44,9 тыс.

Аўтамабіль аснашчаны электраматорам магутнасцю 116 конскіх сіл, што забяспечвае паскарэнне і дынаміку пры гарадской яздзе. Geely EX2 будзе даступны ў дзвюх камплектацыях. Кожная прадугледжвае сучаснае абсталяванне: інтэлектуальныя асістэнты вадзіцеля, мультымедыйную сістэму з падтрымкай бесправадных сэрвісаў, клімат-кантроль і камфортныя сядзенні з абаграваннем.

Аўто абсталявана літыйжалезафасфатнай батарэяй ёмістасцю 39,4 кВт.гадз.  Максімальная скорасць - 130 км/гадз.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі