VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2019

БЕЛДЖЫ плануе ў 2020 годзе выпусціць да 35 тыс. аўто і пашырыць геаграфію экспарту

БЕЛДЖЫ плануе ў 2020 годзе выпусціць да 35 тыс. аўто і пашырыць геаграфію экспарту

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вытворца легкавых аўтамабіляў СЗАТ "БЕЛДЖЫ" практычна выйшаў на вытворчую магутнасць. У 2020 годзе прадпрыемства плануе выпусціць 30-35 тыс. машын і пашырыць геаграфію экспарту. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што 10 тыс. аўто набудуць у Беларусі, 20-25 тыс. аўто - за мяжой. Калі ў бягучым годзе прадукцыя пастаўлялася ў асноўным у Расію, то ў 2020 годзе прадпрыемства разлічвае таксама выйсці на рынкі Казахстана, Арменіі, Украіны, Літвы. "Такія перагаворы вядуцца, - адзначыў Генадзь Свідзерскі. - Упэўнены, што геаграфія паставак пашырыцца".

План на 2020 год у карпарацыі Geely прадугледжваецца зацвердзіць у лістападзе.

Паводле слоў Генадзя Свідзерскага, выхад на праектную магутнасць дазволіў прадпрыемству па выніках дзевяці месяцаў бягучага года выйсці на чысты прыбытак, які склаў больш за Br20 млн, разлічыцца па ўсіх абавязацельствах з банкамі. Узровень рэнтабельнасці продажаў у сярэднім дасягае 4,9-5,2 працэнта.

"Для старту гэта добрыя паказчыкі, - лічыць Генадзь Свідзерскі. - Вырашылі сабе да Дня машынабудаўніка зрабіць падарунак - у гэтым месяцы выпусцім звыш 2 тыс. машын, працуючы ў адназменным рэжыме. Завод запраектаваны на выпуск 120 аўто ў змену, на сённяшні дзень выпускаем 100-110, што практычна адпавядае вытворчай магутнасці".

Усяго з пачатку бягучага года выпушчана больш за 12 тыс. аўтамабіляў, з іх 11 тыс. прададзена. Беларускім дылерам пастаўлена 40 працэнтаў прадукцыі, на экспарт у Расію - 60 працэнтаў. Найбольшым попытам карысталася мадэль Atlas (на яе прыпала палавіна продажаў). Доля Emgrand X7 - 30 працэнтаў, Emgrand 7 - 20 працэнтаў. Каля 70 працэнтаў пакупнікоў - фізічныя асобы, палавіна з іх скарысталася партнёрскімі банкаўскімі праграмамі.

Па выніках 2019 года ў Беларусі плануецца рэалізаваць больш за 7 тыс. машын. Продаж і абслугоўванне аўтамабіляў ажыццяўляецца праз разгалінаваную дылерскую сетку. Нядаўна сэрвісны цэнтр адкрылі ў Кобрыне, на чарзе - Баранавічы і Пінск. У Расіі створана звыш 50 дылерскіх цэнтраў.

Генадзь Свідзерскі адказаў на крытыку аб дарагоўлі машын у Беларусі ў параўнанні са Смаленскам. "Афіцыйна хачу заявіць, што не ўсе сайты дакладныя. Паведамленні, што ў Смаленску можна купіць аўто на 40 працэнтаў танней - падман і фальсіфікацыя. Цэнавая палітыка каардынуецца Geely, і прэйскурант афіцыйнага сайта кампаніі ў Расіі і Беларусі практычна не адрозніваецца", - адзначыў ён.

Тыя, хто выстаўляе больш нізкую цану, не з'яўляюцца афіцыйнымі дылерамі. Кампаніі не раз перарэгістраваліся для таго, каб працягваць падман. Разам з тым, сапраўды, цана адгрузкі прадукцыі атрымліваецца на 20 працэнтаў таннейшая пры пастаўках у Расію за кошт нулявога ПДВ (яго грамадзянін аплачвае пры куплі). "Пры экспарце гэта накладная не з'яўляецца накладной для пакупніка", - адзначыў Генадзь Свідзерскі.

Урачыстае адкрыццё завода БЕЛДЖЫ адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Тут працаўладкавана больш за 1,3 тыс. чалавек. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы Euro NCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.). У склад акцыянераў СЗАТ БЕЛДЖЫ ўваходзяць ААТ "БелАЗ", Zhejiang Jirun Automobile (Кітай), СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі", CITIC International Investment Limited (Кітай).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход