Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Jan 2019

БелАЗ у сярэдзіне 2019 года пачне серыйна выпускаць самазвалы на газавым паліве

БелАЗ у сярэдзіне 2019 года пачне серыйна выпускаць самазвалы на газавым паліве

25 cтудзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" плануе ў сярэдзіне 2019 года пачаць серыйную вытворчасць кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 45 т, працуючых на газавым паліве. Макет такога самазвала прадстаўлены сёння на выстаўцы навукова-тэхнічных дасягненняў да Дня беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Начальнік бюро кампаноўкі БелАЗа Аляксандр Наскавец паведаміў, что доследны ўзор самазвала праходзіць выпрабаванні ў гаспадарцы ў Чалябінскай вобласці Расіі. У гэтым самазвале ў якасці маторнага паліва выкарыстоўваецца толькі сціснуты прыродны газ. 

"Другі ўзор цяпер на заводзе, мы яго крыху дапрацавалі - павялічылі ёмістасць паліўных бакаў, для таго каб прадоўжыць час работы ад запраўкі да запраўкі, - сказаў Аляксандр Наскавец. - Серыйную вытворчасць пачнём прыкладна ў сярэдзіне 2019 года, гэта мадэль будзе пастаўлена на канвеер. У бягучым годзе ў планах вытворчасць каля 10 машын на газавым паліве".

У планах у прадпрыемства таксама сабраць газавы самазвал грузападымальнасцю 130 т, затым 90 т і 220 т. "Думаю, што пераз два гады 130-тоннікі будуць вялікімі партыямі ісці ў Расію ў такім выкананні", - адзначыў начальнік бюро.

Газавыя самазвалы запатрабаваны ў Расіі, асабліва ў Якуціі. "Ім прасцей і эканомней запраўляць машыну газам, чым прывозіць паліва за 4-5 тыс. км, таму яно атрымліваецца вельмі дарагім", - растлумачыў Аляксандр Наскавец.

Усяго на выстаўцы ў НАН прадстаўлена больш за 220 новых распрацовак. Маштабная экспазіцыя праводзіцца для дэманстрацыі рэзультатаў навуковых даследаванняў і распрацовак навукі краіны, эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і праводзімай работы па ўмацаванні сувязі навукі з вытворчасцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі