Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Крс 2019

БелАЗ рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў

БелАЗ рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў
Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка і міністр сельскай і лясной гаспадаркі Турцыі Бекір Пакдэмірлі

16 красавіка, Анкара /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускі аўтамабільны завод рыхтуецца паставіць у Турцыю 15-20 самазвалаў - кошт адной такой машыны складае амаль $1 млн. Аб гэтым паведаміў 16 красавіка журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турэцкі бок зацікаўлены ў набыцці 130-тонных БелАЗаў, і гэты кантракт чакае падпісання ў першым паўгоддзі", - расказаў Ігар Ляшэнка.

Пасля перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган заявілі, што краіны маюць намер павялічыць за некалькі гадоў тавараабарот да $1,5 млрд. На думку віцэ-прэм'ера, галоўным стымулюючым фактарам для гэтага стала б зняцце гандлёвых пошлін на ўвоз тавараў у Турцыю. "Так, пытанне няпростае. Мы дамовіліся, што будзе створана камісія, якая па кожнай гандлёвай пазіцыі разгледзіць прымяненне гэтых пошлін і што можна зрабіць у плане ўзаемнай зацікаўленасці", - адзначыў ён.

Беларускі бок таксама зацікаўлены ствараць у Турцыі зборачныя вытворчасці сваёй тэхнікі. Да ліпеня ў індустрыяльнай зоне "Кырыкале" за 80 км ад Анкары адкрыецца завод, дзе будуць збіраць беларускія трактары. Прадпрыемства ствараецца пры падтрымцы Азербайджана, дзе трактары МТЗ выпускаюць ужо шмат гадоў. Сума інвестыцый перавысіць $15 млн, аднак сямігадовае вызваленне ад падаткаў кампенсуе затраты.

На гэтай жа пляцоўцы зборачныя вытворчасці могуць стварыць "Гомсельмаш" і "Амкадор". Гэтыя пытанні будуць прапрацоўвацца з турэцкімі партнёрамі, дадаў Ігар Ляшэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі